Розніца паміж версіямі "Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі"

Jump to navigation Jump to search
др
афармленне
др (афармленне)
'''Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі''' ({{ДН|||1896}}, [[Вільня]] — {{ДС|21|4|1923}}; Псеўданімы: ''Ігнат Абдзіраловіч''<ref>Псеўданім узяты пад моцным уплывам аповесці [[Максім Гарэцкі|М. Гарэцкага]] «Дзьве душы».</ref>), ''Ганна Галубянка'') — беларускі філосаф, паэт, публіцыст; аўтар праграмнага [[эсэ]] «Адвечным шляхам».
 
{{змест злева}}
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сям'і судовага чыноўніка, брат [[Арсен Канчэўскі|А. Канчэўскага]]. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1913), вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, Маскоўскім універсітэце (1913—16). Служыў у войску, пасля службы вучыўся на Вышэйшых кааператыўных курсах пры ўніверсітэце імя А. Л.  Шаняўскага (Масква, 1917). Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў украінскі нацыянальны рух. Працаваў у розных кааператыўных установах у [[Вільня|Вільні]] і [[Смаленск]]у. 3 1919 у [[Мінск]]у, працаваў у Саўнаргасе, у Цэнтрасаюзе спажывецкіх таварыстваў Беларусі.
 
Друкаваў вершы, палітычныя артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Актыўна пісаў вершы і артыкулы па [[кааперацыя|кааперацыі]]. Аўтар эсэ «Адвечным шляхам» (Вільня, 1921) пра драматызм беларускіх гістарычных лёсаў.
 
== Светапогляд ==
Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі І. Канчэўскага  — адданасць беларускай справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філасофскім эсэ «Адвечным пшяхамшляхам» (1921) раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайюсвайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі  — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».
 
== Паэтычная творчасць ==
Вершы друкаваў пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка. Паэтычная творчасць вызначаецца філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага жыцця, спалучэннем прыгажосці беларускага слова з нацыянальным светабачаннемсветапоглядам, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі...зямлі…», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы...званіцы…», «На матывы Р. Тагора», верш у прозе «Мы разам...разам…»).
 
== Бібліяграфія ==
* Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Даследзіны беларускага сьветагляду. Вільня: Беларускае Выдавецкае Т-ства, 1921. 71с.
* Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадмова С.Дубаўца. - — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - — 44 с.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. С. 78—88;
* Конан У. У свабодзе і творчасці  — ратунак для свету // Вобраз—90. Мн., 1990;
* Конан У. «...Нас…Нас злучае супольнасць ахвяры»; Ігнат Канчэўскі, 1896—1923 // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994;
* Дубянецкі С. Канчэўскі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
 
{{DEFAULTSORT:Канчэўскі Ігнат}}

Навігацыя