Рымская літаратура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4: Радок 4:


==Раннія аўтары==
==Раннія аўтары==
Гісторыя рымскай літаратуры пачалася ў сярэдзіне [[3 ст. да н.э.]] У гэты час [[Лівій Андронік]], грэк з паходжання, пераклаў [[Гамер]]аву [[Адысея|Адысею]] [[сатурнаў верш|сатурнавым вершам]], а таксама стварыў шэраг [[лацінская мова|лацінскіх]] трагедый і камедый на грэцкі ўзор (магчыма, ізноў жа перакладаў з грэцкіх арыгіналаў). Першая пастаноўка адбылася ў 240 да н.э. У канцы таго ж стагоддзя [[Гней Невій]] стварыў арыгінальны лацінскі эпічны твор, паэму аб [[Першая Пунічная вайна|Першай Пунічнай вайне]], таксама сатурнавым вершам. У драматычных творах Невій выкарыстоўваў як грэцкія, так і рымскія сюжэты.
Гісторыя вядомай нам рымскай літаратуры пачынаецца ў сярэдзіне [[3 ст. да н.э.]] У гэты час [[Лівій Андронік]], грэк з паходжання, пераклаў [[Гамер]]аву [[Адысея|Адысею]] [[сатурнаў верш|сатурнавым вершам]], а таксама стварыў шэраг [[лацінская мова|лацінскіх]] трагедый і камедый на грэцкі ўзор (магчыма, ізноў жа перакладаў з грэцкіх арыгіналаў). Першая пастаноўка адбылася ў 240 да н.э. У канцы таго ж стагоддзя [[Гней Невій]] стварыў арыгінальны лацінскі эпічны твор, паэму аб [[Першая Пунічная вайна|Першай Пунічнай вайне]], таксама сатурнавым вершам. У драматычных творах Невій выкарыстоўваў як грэцкія, так і рымскія сюжэты.


У пачатку [[2 ст. да н.э.]] [[Квінт Эній]] адаптаваў для сваіх «Аналаў» грэцкі [[дактылічны гекзаметр]], які стаў з гэтага часу асноўным памерам лацінскай эпічнай паэзіі. [[Плаўт]] (каля 254–184 да н.э.) і [[Тэрэнцый]] (195/185–159 да н.э.) ствараюць класічныя камедыі па [[Афіны|Афінскіх]] узорах. [[Катон Старэйшы]] піша трактат аб сельскай гаспадарцы (160 да н.э.)
У пачатку [[2 ст. да н.э.]] [[Квінт Эній]] адаптаваў для сваіх «Аналаў» грэцкі [[дактылічны гекзаметр]], які стаў з гэтага часу асноўным памерам лацінскай эпічнай паэзіі. [[Плаўт]] (каля 254–184 да н.э.) і [[Тэрэнцый]] (195/185–159 да н.э.) ствараюць класічныя камедыі па [[Афіны|Афінскіх]] узорах. [[Катон Старэйшы]] піша трактат аб сельскай гаспадарцы (160 да н.э.)

Версія ад 18:56, 5 жніўня 2012

Рымская літаратура, г.зн. літаратура старажытнага Рыма, развівалася пад значным уплывам старажытнай Грэцыі і істотна паўплывала ў сваю чаргу на пазнейшыя еўрапейскія літаратуры.

Раннія аўтары

Гісторыя вядомай нам рымскай літаратуры пачынаецца ў сярэдзіне 3 ст. да н.э. У гэты час Лівій Андронік, грэк з паходжання, пераклаў Гамераву Адысею сатурнавым вершам, а таксама стварыў шэраг лацінскіх трагедый і камедый на грэцкі ўзор (магчыма, ізноў жа перакладаў з грэцкіх арыгіналаў). Першая пастаноўка адбылася ў 240 да н.э. У канцы таго ж стагоддзя Гней Невій стварыў арыгінальны лацінскі эпічны твор, паэму аб Першай Пунічнай вайне, таксама сатурнавым вершам. У драматычных творах Невій выкарыстоўваў як грэцкія, так і рымскія сюжэты.

У пачатку 2 ст. да н.э. Квінт Эній адаптаваў для сваіх «Аналаў» грэцкі дактылічны гекзаметр, які стаў з гэтага часу асноўным памерам лацінскай эпічнай паэзіі. Плаўт (каля 254–184 да н.э.) і Тэрэнцый (195/185–159 да н.э.) ствараюць класічныя камедыі па Афінскіх узорах. Катон Старэйшы піша трактат аб сельскай гаспадарцы (160 да н.э.)

Закрывае перыяд ранняй рымскай літаратуры паэт Гай Луцылій (160я-103/2 на н.э.), які ўвёў у рымскую паэзію тэмы штодзённасці.

Залаты век

Цыцэрон, адзін з найбольш плодных і найбольш чытаных рымскіх аўтараў.

Залатым векам рымскай літаратуры называюць перыяд ад 81 да н.э. да 17 н.э. — ад першай прамовы Цыцэрона да смерці Авідзія.

Позняя рэспубліка

Сярод прозы гэтага перыяду вылучаюцца працы Цыцэрона і Юлія Цэзара. У паэзіі значнае месца займаюць Лукрэцый, аўтар працы «Аб прыродзе рэчаў», і натхнёныя эліністычнымі ўзорамі паэты-неатэрыкі (сярод іх — Гай Валерый Катул, Гай Гельвій Цына, Гай Ліцыній Кальв).

Часы Актавіяна Аўгуста

Імператар Актавіян Аўгуст цікавіўся літаратурай і спрыяў паэтам; яшчэ ў большай ступені апекаваўся літаратарамі яго сябар і паплечнік Гай Цыльній Мецэнат, чыё імя зрабілася назоўным.

У гэты перыяд пішуць эпічныя паэты Вергілій і Варый, а Гарацый давяршае пачаты неатэрыкамі перанос грэцкіх мелічных памераў у рымскую паэзію. Элегічныя паэты (між імі Авідзій, Тыбул і Праперцый) удасканальваюць элегічны двуверш.

Гісторык Ціт Лівій стварае шматтамовую гісторыю Рыма.

Імперскі перыяд

У часы Нерона філосаф Сенека склаў шэраг дыялогаў і лістоў аб пытаннях маралі. Каля 60 н.э. з'явіўся адзін з найвядомейшых твораў лацінскай прозы — Сатырыкон Петронія Арбітра. Пры дынастыі Флавіяў і наступных імператарах пісалі эпічныя паэты Гай Валерый Флак і Сілій Італік, аўтар сатыр Ювенал, эпіграматыст Марцыял.

У пачатку 1 ст. н.э. працавалі гісторыкі Тацыт і Светоній, а ў другой палове стагоддзя з'явіліся «Атычныя ночы» (Noctes Atticae) Аўла Гелія і «Метамарфозы» (Metamorphoses) Апулея, вядомыя таксама пад назваю «Залаты асёл».

На зыходзе антычнасці пішуць значныя хрысціянскія аўтары Аўгусцін Гіпонскі, Амвросій Медыяланскі, Прудэнцый і інш.