Лукомскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
няма тлумачэння праўкі
др (афармленне)
Няма тлумачэння праўкі
'''Лукомскае ўзвышша''' размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй частцы [[Ушацка-Лепельскае ўзвышша|Ушацка-Лепельскага ўзвышша]]. Займае частку [[Лепельскі раён|Лепельскага]] і [[Чашніцкі раён|Чашніцкага]] раёнаў [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. 3 поўначы на поўдзень працягнулася на 20 км, з захаду на ўсход — ад 6 да 24 км. Найвышэйшы пункт 279 м над узроўнем мора (за 6 км на паўночны ўсход ад в. Новыя Валосавічы Лепельскага раёна).
 
У фарміраванні паўднёвай часткі ўзвышша асноўную ролю адыграў сожскі ледавік, на паўночную частку ўзвышша ўплываў і паазерскі ледавік. Марэнны матэрыял узвышша па схілах укрыты маламагутным (0,5 м) покрывам лёсападобных суглінкаў. Рэльеф у цэнтры і на ўсходзе сярэдняўзгорысты і буйнаўзгорысты, у заходняй частцы дробнаўзгорысты, месцамі платопадобны з ваганнямі адносных вышынь да 5—10 м. Па ўзвышшы цякуць невялікія рэкі, якія належаць да басейна Заходняй Дзвіны. Азёры Турыцкае, Сарочынскае, [[Слідзец]]. Пад лесам каля 20 % тэрыторыі вобласці.
 
== Літаратура ==
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя