Універсальны каардынаваны час: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат дадаў: gn:Ára pavẽ omohendava |
др r2.7.3) (Робат: зьмяніў ta:ஒருங்கிணைக்கப்பட்ட சர்வதேச நேரம் на ta:ஒருங்கிணைந்த அனைத்துலக நேரம் |
||
Радок 117: | Радок 117: | ||
[[sv:Koordinerad universell tid]] |
[[sv:Koordinerad universell tid]] |
||
[[sw:Muda sanifu wa dunia]] |
[[sw:Muda sanifu wa dunia]] |
||
[[ta: |
[[ta:ஒருங்கிணைந்த அனைத்துலக நேரம்]] |
||
[[tg:Вақти Ҳамоҳангсозии Ҷаҳонӣ]] |
[[tg:Вақти Ҳамоҳангсозии Ҷаҳонӣ]] |
||
[[th:เวลาสากลเชิงพิกัด]] |
[[th:เวลาสากลเชิงพิกัด]] |
Версія ад 20:16, 12 жніўня 2012
Універсальны каардынаваны час (англ.: Coordinated Universal Time, UTC), Сусветны час — аснова цывільнага часу, які адрозніваецца на цэлую колькасць секунд ад атамнага часу і на дробавую колькасць секунд ад UT1.
UTC — спадчыннік GMT (Грынвіцкі час). Новае імя было ўведзена, каб пазбавіцца ад геаграфічных назваў у міжнародным стандарце. UTC грунтуецца на атамным адліку часу, а не на часе ў Грынвічы. Варта звярнуць увагу на тое, што UTC аднолькавы ўзімку і ўлетку. Таму для тых месцаў, дзе прыняты пераход на пэўны тэрмін да летняга часу, зрушэнне адносна UTC на гэты тэрмін змяняецца.
Метад выліку UTC
UT - сярэдні сонечны час на мерыдыяне Грынвіча. З-за нераўнамернасці кручэння Зямлі грынвіцкі мерыдыян круціцца таксама нераўнамерна. Апроч таго, у выніку бесперапыннага перамяшчэння восі кручэння ў целе самой Зямлі геаграфічныя палюсы соваюцца па паверхні Зямлі, а разам з імі змяняюць сваё месцазнаходжанне і плоскасці праўдзівых мерыдыянаў. З-за гэтых фактараў адрозніваюць наступныя сістэмы вымярэння часу:
UT0 — час на імгненным грынвіцкім мерыдыяне, вызначаны па імгненным месцазнаходжанні палюсоў Зямлі. Гэта час, які атрымліваецца непасрэдна ў выніку астранамічных назіранняў сутачных рухаў зорак;
UT1 — час на сярэднім грынвіцкім мэрыдыяне, выпраўлены з улікам руху зямных палюсоў:
UT1 = UT0 + Δλ,
дзе Δλ — папраўка, якая залежыць ад каардынат імгненнага полюсу, якія адлічваюцца адносна агульнапрынятага сярэдняга полюсу;
UT2 — час, які выпраўлены з улікам сезоннай нераўнамернасці кручэння Зямлі ΔTs:
UT2 = UT1 + ΔTs.
Для ўзгаднення назіраемага сусветнага часу UT1 і строга раўнамернага Міжнароднага атамнага часу (TAI) з 1964 года ўвялі раўнамерна-пераменную шкалу часу UTC — універсальны каардынаваны час. Маштабы UTC і TAI роўныя, а нульпункт змяняецца скокам. Паміж UTC і UT1 назапашваецца разыходжанне, абумоўленае, па-першае, нераўнамернасцю шкалы UT1, а, па-другое, няроўнасцю маштабаў UT1 і TAI (1 секунда UT1 у дакладнасці не роўная 1 атамнай секундзе). Пры нарастанні разыходжання паміж UTC і UT1 да 0,7 секунды робіцца карэктыроўка скокам на 1 секунду.
Дадатковая высакосная сeкунда дадаецца (або, тэарэтычна, адымаецца) 30 чэрвеня або 31 снежня пры неабходнасці. Першая змена была ў 1972 годзе, дадана дадатковая секунда ў 23:59:60. Даданне секунды вызначаецца International Earth Rotation and Reference Systems Service, паводле іх назіранняў за кручэннем Зямлі.
Сігналы дакладнага часу перадаюцца па радыё, тэлебачанні і праз інтэрнет у сістэме UTC.
Месцазнаходжанне | |
---|---|
Зрушэнне ад UTC | {{{зрушэнне}}} гадзін |
Бягучы час | |
Зараз Expression error: Unexpected < operator. г 42 хв (абнавіць) |
|
Статыстыка |