Дзеясловы англійскай мовы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:


==Спражэнне дзеясловаў англійскай мовы==
==Спражэнне дзеясловаў англійскай мовы==

{{main:|Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове}}


Найбольш распаўсюджанай формай дзеяслова англійскай мовы з'яўляецца просты інфінітыў (так званая 1-я форма няправільных дзеясловаў), якім выражаецца просты цяперашні час амаль для ўсіх лікаў і асоб, а таксама загадны лад (go to work - ідзі(це) на работу). Усе дзеясловы, акрамя мадальных, маюць форму 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу выражаную суфіксам s(es) (he wants - ен хоча). Таксама ўсе дзеясловы, акрамя мадальных і некаторых іншых ставяцца ў працяглую форму з дапамогай суфікса ing і адпаведнай формы дапаможнага дзеяслова be. Правільныя дзеясловы (regular verbs) ў форме простага прошлага часу (Past Simple), ва ўсіх завершаных формах (Perfect Tenses) і ў залежным стане (Passive Voice) набываюць суфікс ed: I worked (я працаваў), he has finished (ен (толькі што) скончыў), it was discussed (гэта было абмяркавана). Няправільныя дзеясловы (irregular verbs) маюць спецыяльныя формы выражэння простага прошлага часу (2-я форма) і формы прошлага дзеепрыметніка для завершанага часу і залежнага стану. Звычайна ў падручніках па англійскай мове для чужынцаў і білінгвальных слоўніках (напрыклад, беларуска-англійскіх) прыводіцца спіс няправільных дзеясловаў англійскай мовы з пералічэннем усіх іх форм.
Найбольш распаўсюджанай формай дзеяслова англійскай мовы з'яўляецца просты інфінітыў (так званая 1-я форма няправільных дзеясловаў), якім выражаецца просты цяперашні час амаль для ўсіх лікаў і асоб, а таксама загадны лад (go to work - ідзі(це) на работу). Усе дзеясловы, акрамя мадальных, маюць форму 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу выражаную суфіксам s(es) (he wants - ен хоча). Таксама ўсе дзеясловы, акрамя мадальных і некаторых іншых ставяцца ў працяглую форму з дапамогай суфікса ing і адпаведнай формы дапаможнага дзеяслова be. Правільныя дзеясловы (regular verbs) ў форме простага прошлага часу (Past Simple), ва ўсіх завершаных формах (Perfect Tenses) і ў залежным стане (Passive Voice) набываюць суфікс ed: I worked (я працаваў), he has finished (ен (толькі што) скончыў), it was discussed (гэта было абмяркавана). Няправільныя дзеясловы (irregular verbs) маюць спецыяльныя формы выражэння простага прошлага часу (2-я форма) і формы прошлага дзеепрыметніка для завершанага часу і залежнага стану. Звычайна ў падручніках па англійскай мове для чужынцаў і білінгвальных слоўніках (напрыклад, беларуска-англійскіх) прыводіцца спіс няправільных дзеясловаў англійскай мовы з пералічэннем усіх іх форм.

Версія ад 15:53, 15 жніўня 2012

Дзеясловы англійскай мовы (English verbs) - гэта часціны англійскай мовы, якія абазначаюць дзеянні ў розныя моманты часу. Спрагаюцца па часу і, у абмежаванай ступені па ліку і асобе. Большасць дзеясловаў англійскай мовы маюць граматычныя катэгорыі трывання, пераходнасці, стану і ладу.

Можна ўмоўна падзяліць дзеясловы англійскай мовы на наступныя катэгорыі: дапаможныя дзеясловы, асноўныя (якія ў сваю чаргу могуць быць правільнымі ці няправільнымі), мадальныя і фразавыя. Існуюць таксама 3 неасабовых формы дзеясловаў англійскай мовы - інфінітыў, герундый і дзеепрыметнік.

Дапаможныя дзеясловы

Дапаможныя дзеясловы (auxilliary verbs) выкарыстоўваюцца для выражэння граматычных катэгорый часу і ў некаторых выпадках ліку і асобы. У сучаснай англійскай мове іх толькі 4 - do, be, have i will. Гэтыя 4 дзеясловы звычайна ня перакладаюцца на беларускую мову, калі выступаюць у ролі дапаможных, але ў сказах, дзе яны выступаюць у ролі асноўных дзеясловаў, яны перакладаюцца наступным чынам: do - рабіць, be - быць, have - мець і will - жадаць, загадываць (мадальны дзеяслоў). Усе вышэй пералічаныя дзеясловы з'яўляюцца няправільнымі, і маюць свае формы прошлага часу, прыслоўя прошлага часу (3-й формы) і г.д. Выкарыстанне do, be, have i will як дапаможных дзеясловаў можна праілюстраваць на наступных прыкладах.

Дапаможны дзеяслоў do: Do you like coffee? - Вы любіце каву? (do выражае пытанне); He does not read such books - Ен ня чытае такія кнігі (does перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку і "суправаджае" адмоўную часціцу not (не/ня)); I did study - Я сапраўды вучыў/Я займаўся, займаўся (did выкарыстоўваецца для перадачы прошлага часу, у сцвярджальных сказах дапаможны дзеяслоў do ўзмацняе сэнс асноўнага дзеяслова ("сапраўды, але ж")).

Ве ў якасці дапаможнага дзеяслова выкарыстоўваецца ў працяглым часе: What is he looking for? - Што ен шукае? (is перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку цяперашняга часу, стаіць перад дзейнікам he (ен) і такой пазіцыяй выражае пытанне і з'яўляецца часткай канструкцыі выражэння працяглага часу). Таксама be служыць дапаможным дзеясловам у канструкцыях з пасіўным (залежным) станам (She was asked a lot of questions - Ей задалі шмат пытанняў) і перфектнымі (завершанымі) формамі (I have been waiting for a friend - Я чакаю сябра).

Выкарыстанне have i will як дапаможных дзеясловаў носіць больш абмежаваны характар. Have ставіцца ў канструцыях з перфектнымі (завершанымі) формамі асноўных дзеясловаў, прычым у завершана-працяглых формах ен яшчэ суправаджаецца 3-й формай дзеяслова be, як гэта паказана на вышэй прыведзеным прыкладзе "I have been waiting for a friend". А will выкарыстоўваецца для перадачы будучага часу і нярэдка выступае ў камбінацыі з дапаможнымі дзеясловамі be і have (I will have finished the work by 5 - Я скончу работу да пяці). У адрозненні ад have, які мае форму 3-й асобы адзіночнага ліку has, will як дапаможны дзеяслоў можа ставіцца толькі ў прошлы час (Future-in-the-Past), звычайна, ў канструкцыях з даданым сказам умовы каб перадаць тое, што магло б адбыцца ў цяперашнім ці будучым часе, але так і ня адбылася: I would go there if I had time - Я пайшоў бы туды, калі б меў час.

Асноўныя дзеясловы

Спражэнне дзеясловаў англійскай мовы

Найбольш распаўсюджанай формай дзеяслова англійскай мовы з'яўляецца просты інфінітыў (так званая 1-я форма няправільных дзеясловаў), якім выражаецца просты цяперашні час амаль для ўсіх лікаў і асоб, а таксама загадны лад (go to work - ідзі(це) на работу). Усе дзеясловы, акрамя мадальных, маюць форму 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу выражаную суфіксам s(es) (he wants - ен хоча). Таксама ўсе дзеясловы, акрамя мадальных і некаторых іншых ставяцца ў працяглую форму з дапамогай суфікса ing і адпаведнай формы дапаможнага дзеяслова be. Правільныя дзеясловы (regular verbs) ў форме простага прошлага часу (Past Simple), ва ўсіх завершаных формах (Perfect Tenses) і ў залежным стане (Passive Voice) набываюць суфікс ed: I worked (я працаваў), he has finished (ен (толькі што) скончыў), it was discussed (гэта было абмяркавана). Няправільныя дзеясловы (irregular verbs) маюць спецыяльныя формы выражэння простага прошлага часу (2-я форма) і формы прошлага дзеепрыметніка для завершанага часу і залежнага стану. Звычайна ў падручніках па англійскай мове для чужынцаў і білінгвальных слоўніках (напрыклад, беларуска-англійскіх) прыводіцца спіс няправільных дзеясловаў англійскай мовы з пералічэннем усіх іх форм.

Табліца няправільных дзеясловаў

1-я форма 2-я форма 3-я форма Пераклад
be was, were been быць
bear bore born нараджаць, несці
beat beat beaten біць
become became become рабіцца
begin began begun пачынаць
blow blew blown дзмуць
break broke broken ламаць
bring brought brought прыносіць
build built built будаваць
burn burnt burnt паліць, гарэць
buy bought bought купляць
catch caught caught лавіць
choose chose chosen выбіраць
come came come прыходзіць
cost cost cost каштаваць
cut cut cut рэзаць
do did done рабіць
draw drew drawn маляваць
dream dreamt dreamt марыць
drink drank drunk піць
drive drove driven весці машыну
eat ate eaten есці
fall fell fallen падаць
feel felt felt адчуваць
fight fought fought змагацца
find found found знаходзіць
fly flew flown летаць
forget forgot forgotten забываць
forgive forgave forgiven дараваць, выбачаць
freeze froze frozen замярзаць
get got got атрымоўваць
give gave given даваць
go went gone ісці, ехаць
grow grew grown расці, расціць
have had had мець
hang hung, hanged hung, hanged вісець, вешаць
hear heard heard чуць
hold held held трымаць, праводзіць
hurt hurt hurt балець
keep kept kept захоўваць, працягваць
know knew known ведаць
lay laid laid класці
lead led led весці, узначальваць
learn learnt learnt вучыць, даведывацца
leave left left пакідаць
lend lent lent пазычаць (каму-н.)
let let let дазволяць
lie lay lain ляжаць
light lit lit запаліваць
lose lost lost губляць
make made made рабіць
mean meant meant значыць, мець намер
meet met met сустракацца, знаеміцца
pay paid paid плаціць
put put put класці, ставіць
read [ri:d] read [red] read [red] чытаць
ring rang rung званіць
rise rose risen усходзіць (сонца)
run ran run бегчы
say said said казаць
see saw seen бачыць
sell sold sold прадаваць
send sent sent пасылаць
set set set класці, усталевываць, наладжваць
shake shook shaken трасці, паціскаць (руку)
shine shone shone свяціць, ззяць
shoot shot shot страляць
show showed shown паказываць, дэманстраваць
shrink shrank shrunk скарачаць, асесці (аб тканіне)
shut shut shut зачыняць
sing sang sung спяваць
sit sat sat сідзець
sleep slept slept спаць
speak spoke spoken размаўляць
spend spent spent праводзіць (час), траціць (грошы)
spread spread spread распаўсюджваць
stand stood stood стаяць
sweep swept swept месці
swim swam swum плаваць
take took taken браць
teach taught taught навучаць
tell told told казаць, распавядаць
think thought thought думаць, лічыць
throw threw thrown кідаць
understand understood understood разумець
wake woke woken прасынацца
wear wore worn насіць (вопратку), карыстацца (касметыкай)
win won won перамагаць
write wrote written пісаць[1]

Мадальныя дзеясловы

Усе мадальныя дзеясловы (modal verbs, modals) аб'ядноўваюць наступныя рысы. Яны перадаюць розны настрой у спалучэнні з іншымі дзеясловамі, якія ставяцца ў розныя інфінітыўныя формы. Яны могуць мець форму прошлага часу, але ня маюць форм будучага часу (для выражэння прошлых і будучых дзеянняў нярэдка выкарыстоўваюцца немадальныя сінонімы гэтых дзеясловаў). Большасць мадальных дзеясловаў ня ставіцца разам з дапаможнымі дзеясловамі.

Can i may

Мадальны дзеяслоў can у большасці выпадкаў выражае фізічную здольнасць, магчымасць штосьці зрабіць (I can swim -Я ўмею плаваць). Дзеяслоў may звычайна выражае дазвол ці забарону на тое ці іншае дзеянне (May I smoke here? - Можна мне тут курыць?). Can i may перадаюць таксама нязначную верагоднасць чаго-небудзь (He can/may be working now - Магчыма, ен зараз працуе). Абодва дзеясловы маюць форму прошлага часу could i might адпаведна. У будучым часе, і ня толькі, can замяняецца сінонімам be able to (быць здольным на штосьці), а may замяняецца на пасіўную канструкцыю дзеяслова allow (дазваляць) - be allowed to. Выраз can't help звычайна перакладаецца "ня магчы ня (рабіць што-небудзь)" (I can't help laughing - Я ня магу ня смяяцца).

Must, have to i be to

Гэтыя 3 дзеясловы перадаюць ідэю абавязку. Must звычайна выражае альбо неабходнасць (I must go to work - Я павінен ісці на работу), альбо значную верагоднасць чаго-небудзь (She must be at home - Хутчэй за ўсе яна дома). Дзеяслоў have to можа замяняць must у прошлым і будучым часе, але сам перадае крыху іншы сэнс - "вымушанасць": I had to tell him everything - Я быў вымушаны ўсе сказаць яму[2]. Есць прынцыповая розніца і паміж адмоўнымі формамі гэтых дзеясловаў: mustn't азначае "нельга", а don't have to - "няма неабходнасці". Дзеяслоў be to перадае ідэю службовага абавязку (I am to conduct the reseach - Я павінен праводзіць гэта даследванне), наканаванасці лесам (The girl was to become his wife - Гэтай дзяўчыне было наканавана стаць яго жонкай). Дзеясловы have to i be to ня маюць звычайных граматычных уласцівасцяў мадальных дзеясловаў (адсутнасць будучага часу, адсутнасць дапаможных дзеясловаў (есць у have to)), але традыцыйна адносяцца да мадальных. Спалучэнне must needs з'яўляецца ўстойлівым і перакладаецца словам "абавязкова".

Shall

Гэты дзеяслоў выкарыстоўваецца ў сучаснай англійскай мове для выражэння абавязку павіннасці, напрыклад у кантрактах і іншых юрыдычных дакументах: The Seller shall make reasonable compensation to the Buyer - Прадавец абавязаны выплаціць разумную кампенсацыю пакупніку. Таксама сустракаецца ў ветлівых прапановах: Shall I go with you? - Хочаш, пайду з табой/Ці ня жадаеце, каб я з вамі пайшоў?

Should i ought to

Дзеясловы should i ought to перадаюць ідэю аб тым, што пажадана альбо варта зрабіць, але не абавязкова: You should (ought to) read this book - Вам варта прачытаць гэту кнігу. Яшчэ яны могуць перадаваць верагоднасць, магчымасць чаго-небудзь: He should be at home now - Ен, верагодна зараз знаходзіцца дома. Таксама should можа выкарыстоўвацца для выражэння эмоцый: Why should I marry this guy? - Чаму гэта я павінна выходзіць за гэтага хлопца? Дзеяслоў should звычайна выкарыстоўваецца ў паўсядзеннай англійскай, а ought - у "сур'езных" сітуацыях: афіцыйная лексіка, бацькоўскія парады і г. д. Дзеяслоў should першапачаткова быў формай дзеяслова shall, але ў сучаснай англійскай мове яны разглядаюцца як самастойныя дзеясловы з рознымі значэннямі[3].

Will

Гэты дзеяслоў можа складаць цяжкасці пры перакладзе бо з'яўляецца адначасова звычайным правільным (са значэннем "праяўляць волю, загадываць") і дапаможным пры выражэнні будучага часу і мадальным. Мадальны дзеяслоў will i яго форма прошлага часу would могуць перадаваць звычкі, дзеянні які паўтараюцца час ад часу (He will sit for hours by the window - Ен сядзіць многія гадзіны ля акна). Адмоўная форма гэтых дзеясловаў выражае адмову каго-небудзь ад тых ці іншых дзеянняў ці брак у рабоце неадушаўленых прадметаў (My pen won't write - Мая асадка ня піша). У камбінацыі з дзейнікам першай асобы will як мадальны дзеяслоў перадае праяўленне волі (I will not forgive her for that - Я ей гэтага не дарую/Я не жадаю ей гэта дараваць).

Need i dare

Дзеяслоў need можа быць і мадальным і звычайным. Значэнні, якія ен перадае: патрэба ў чым-небудзь ці яе адсутнасць: Need I repeat it? - Ці трэба мне гэта паўтарыць? Як мадальны дзеяслоў need звычайна сустракаецца ў пытаннях і адмоўных сказах. Можа выкарыстоўвацца ў сцвярджальных сказах, але гэта рэдкасць[4][5]. Need як звычайны дзеяслоў ня мае такіх абмежаванняў.

Мадальны дзеяслоў dare выкарыстоўваецца пераважна ў пытаннях і ў адмоўных сказах і выражае значэнне "асмельвацца, адважвацца": How dare you look at me? - Як ты асмельваешься глядзець на мяне? Можа выкарыстовацца і як звычайны правільны дзеяслоў ва усіх відах сказаў: He didn't dare to go there again - Ен ня асмельваўся хадзіць туды ізноў. Выраз dare say з'яўляецца ўстойлівым і перакладаецца "асмелюсь сказаць, я лічу, магчыма".

Фразавыя дзеясловы

Фразавыя дзеясловы (phrasal verbs) - гэта спалучэнне дзеясловаў з прыназоўнікамі ці часціцамі, якія ставяцца пасля дзеяслова. Некаторыя спецыялісты па граматыцы англійскай мовы дзеяляць іх на 4 тыпы:

  • Першы: пераходны дзеяслоў+прыназоўнік (Listen to music - Слухаць музыку)
  • Другі: пераходны дзеяслоў+часціца (Turn off the light/Turn it off - Выключыць святло)
  • Трэці: непераходны дзеяслоў+часціца (Hurry up - Спяшацца)
  • Чацверты: пераходны дзеяслоў+часціца+прыназоўнік (Put up with the noise - Цярпець шум, (літаральна: "прымірыцца"))[6].

Трэба зазначыць што ня ўсе фразавыя дзеясловы строга падпарадкуюцца такой сістэме. Напрыклад дзеяслоў work out можа быць непераходным (3-і тып) і значыць "практыкавацца ў спартыўнай зале, пампаваць мускулы", але можа выкарыстоўвацца з дапаўненнем, якое выражаецца займеннікам ці назоўнікам, тады ен робіцца пераходным (2-і тып) і перадае зусім іншы сэнс "вырашаць (задачу, праблему), распрацоўваць (праект)")[7].

Зноскі

  1. Табліца няправільных дзеясловаў перапрацавана на падставе апублікаванай на сайце кафедры ТІПП ІПД
  2. Дзеяслоў must можа выражаць прошлы час з дапамогай перфектных інфінітываў: You must have mentioned it! - Вы павінны былі сказаць аб гэтым!
  3. Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:"КДУ", 2008, с.126, §104
  4. Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:"КДУ", 2008, с.136, §118
  5. Alexander L.G, Longman English Grammar Practice for Intermediate Students. 15th impression, Longman, 2003, Unit 11.12A, p178
  6. Паводле апісанняў: Alexander L.G, Longman English Grammar Practice for Intermediate Students. 15th impression, Longman, 2003, Unit 8.6A, p116
  7. Гл. словарь Мультитран