Сербскахарвацкая мова: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
др
clean up using AWB (7893)
др (clean up using AWB (7893))
др (clean up using AWB (7893))
Літаратурны стандарт базіраваўся на [[штокаўскі дыялект|штокаўскім дыялекце]] і дапускаў [[экаўскі дыялект|экаўскі]] і [[іекаўскі дыялект|іекаўскі]] варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся [[кайкаўскі дыялект|кайкаўскі]] і [[чакаўскі дыялект]]ы, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.
 
Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны [[Славенія|славенскім]] філолагам [[Ярней Копітар|Ярнеем Копітарам]] у ліставанні ў [[1836]] годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы [[СлаваччынаСлавакія|славацкага]] філолага [[ПавалПавел ЁзэфІозеф Шафарык|Шафарыка]] «''Slovanské starožitnosti''» («''Славянскія старажытнасці''»), якая была надрукаваная ў [[1837]] годзе.
 
З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся [[сербская мова|сербская]], [[харвацкая мова|харвацкая]], [[баснійская мова|баснійская]], [[чарнагорская мова|чарнагорская]] мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.
174 989

правак

Навігацыя