Легенда: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{іншыя значэнні}} '''Леге́нда''' (ад сяр.-{{lang-la|legenda}} «чытанне», «чытанае», «збор літургічных ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:45, 23 жніўня 2012

Леге́нда (ад сяр.-лац.: legenda «чытанне», «чытанае», «збор літургічных урыўкаў для штодзённай службы») — адна з разнавіднасцяў неказачнага празаічнага фальклора. Пісьмовае паданне пра якія-небудзь гістарычныя падзеі або асоб у т.л. апавяданні са святога Пісання, дзеянні святых апосталаў, жыцці святых.

У пераносным сэнсе адносіцца да абвеяных славай, якія выклікаюць захапленне падзей мінулага, адлюстраванага ў казках, апавяданнях і г.д. Як правіла, характэрны дадатковы рэлігійны ці сацыяльны пафас.

Легенда — прыблізны сінонім паняцця міф; эпічнае апавяданне пра тое, што адбывалася ў незапамятныя часы; галоўныя героі апавядання — звычайна героі ў поўным сэнсе слова, часта ў падзеях непасрэдна ўдзельнічаюць багі і іншыя звышнатуральныя сілы. Падзеі ў легендзе нярэдка перабольшваюцца, дадаецца шмат выдумкі. Таму вучоныя не лічаць легенды цалкам дакладнымі гістарычнымі сведчаннямі, не адмаўляючы, зрэшты, што ў большасці сваёй легенды заснаваны на рэальных падзеях.

Легенды дзеляць на рэлігійныя і сацыяльныя.

Легенды, як правіла, былі вуснымі апавяданнямі, часта пакладзенымі на музыку; перадаваліся легенды з вуха на вуха, звычайна вандроўнымі казачнікамі. Пазней мноства легенд было запісана.

Паколькі, калі пра каго-небудзь складалі легенды, гэта азначала грамадскае прызнанне яго дзеянняў, слова набыло дадатковы сэнс: так завуць падзеі і дзеячаў (напрыклад, «Легенда рока»), якія атрымалі прызнанне і пашану.

Прыклады легенд

Гл. таксама