Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон значэнні
Радок 1: Радок 1:
{{значэнні2|тып=прозвішча|Янушкевіч}}
'''Валяр'ян Язэпавіч ЯНУШКЕВІЧ''' (нар. {{ДН|16|12|1962}}, в. [[Ракаў]], [[Валожынскі раён]] Мінскай вобл.) — беларускі скульптар.
'''Валяр'ян Язэпавіч Янушкевіч''' (нар. {{ДН|16|12|1962}}, в. [[Ракаў]], [[Валожынскі раён]] Мінскай вобл.) — беларускі скульптар.


Брат Ф. Янушкевіча і [[Я. Янушкевіч]]а. Скончыў [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1987), творчыя майетэрні АМ СССР у [[Мінск]]у (1992).
Брат Ф. Янушкевіча і [[Я. Янушкевіч]]а. Скончыў [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1987), творчыя майетэрні АМ СССР у [[Мінск]]у (1992).
Радок 9: Радок 10:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Салавей Л. Янушкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
* ''Салавей Л.'' Янушкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.


{{DEFAULTSORT:Янушкевіч Валяр'ян}}
{{DEFAULTSORT:Янушкевіч Валяр'ян}}

Версія ад 22:39, 23 жніўня 2012

Валяр'ян Язэпавіч Янушкевіч (нар. 16 снежня 1962, в. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобл.) — беларускі скульптар.

Брат Ф. Янушкевіча і Я. Янушкевіча. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1987), творчыя майетэрні АМ СССР у Мінску (1992).

Файл:Lida3.JPG
Помнік Ф. Скарыне ў Лідзе (1992—93)

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, жывапісе. Аўтар помнікаў А. Міцкевічу ў г. Ліда (1988—89) і Навагрудак (1987—92), харты князя Радзівіла ў замкавым парку ў г. Нясвіж (1991), Ф. Скарыне ў Лідзе (1992—93), І. Падарэўскаму ў г. Кракаў (1995), М. Доўнар-Запольскаму ў г. Рэчыца (1997), Б. Івановай у г. Вроцлаў, Я. Скрыгану ў г. Йыхві (Эстонія, абодва 1998), К. Каліноўскаму ў г. Шальчынінкай (Літва, 1998—99), М. К. Агінскаму ў г. Маладзечна (2001) і інш.; мемарыяльных дошак Ф. Скарыне ў Кракаве (1989—91), у г. Падуя (1992), Мінску (1996), М. К. Агінскаму ў г. Фларэнцыя (1996) і інш.; мастацкага афармлення касцёлаў св. Роха ў Мінску (1992—2001), св. Андрэя Баболі ў Полацку (1999—2003), надмагілляў. Выканаў серыю рэльефаў «Беларускія легенды» для Музея камянёў у Мінску (1989), рэльефы «Сон Гедзіміна», «Над магілай паўстанца», «Цені Барбары», «Смерць Л. Баразны» (усе 1989), «Ценям А. Міцкевіча» (1990), для Музея М. Багдановіча (1991), вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Гожаў (Польшча, 1993), касцёла св. Дамініка ў в. Ракаў Мінскай вобл. (абедзве 1994), «Полацкая Багародзіца» (1997), «Міндоўг» (2002) і інш.; станковыя кампазіцыі «Ф. Кашкурэвіч» (1982), «С. Янкоўскі» (1984), «Лялевель» (1986), «Ягайла» (1989), «Вітаўт Вялікі» (1991), «Т. Хвайніцкая» (1995), «Т. Касцюшка» (1996), «Я. Купала» (2001) і інш. Працуе таксама ў жывапісе.

Творы, выкананыя ў рэалістычных традыцыях, вылучаюцца адухоўленасцю, глыбокім псіхалагізмам у раскрыцці вобраза, лёгкасцю кампазіцыйнага вырашэння.

Літаратура

  • Салавей Л. Янушкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.