Змены

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
| пахаваная =
| род =[[Род Яленскіх|Яленскія]]
| бацька =[[Фелікс Янавіч Яленскі]], [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] (1805–18081805—1808, 1812–18141812—1814)
| маці = Каміла Янаўна-Хрызастомаўна [[Род Рдултоўскіх|Рдултоўская]]
| муж =
Аднак, у канечным выніку, ідэя ўступлення ў дэмакратычнае таварыства Канарскага не знайшла падтрымкі членаў мазырскага таемнага таварыства дваран, бо ім не спадабалася ідэя “пасябраваць з сялянамі”, якую прапагандаваў Шыман Канарскі. Кантакты і размовы з прадстаўнікамі Шымана Канарскага не прымусілі членаў таемнага таварыства ў Мазырскім павеце перайсці на “дэмакратычныя пазіцыі” (“пасябраваць з сялянамі”) і не зрабілі дзейнасць таварыства болей актыўнай ці арганізаванай, але зрабілі яе болей небяспечнай, бо царскія ўлады даўно вялі вышук Канарскага. Арышт 27 мая 1838 на станцыі Крыжоўка паміж Вільняй і Мінскам Шымана Канарскага, а пазней і яго прадстаўнікоў, прывёў да арышту ў 1838—1839 і многіх людзей, якія спачувалі ці мелі цесныя кантакты з Канарскім, у тым ліку — і членаў таемнага таварыства ў Мазырскім павеце. Сам Напалеон Яленскі быў арыштаваны расійскімі ўладамі ў [[1838]].
 
Напалеон Яленскі на следстве заявіў, што з Шыманам Канарскім уласна не быў знаёмы, на допытах трымаўся мужна, прызнальныя паказанні даваў толькі пад ціскам неабвержных доказаў, вочных ставак, доказаў з боку іншых падследных. У прыватнасці, ён вымушаны быў прызнаць існаванне ў Мазырскім павеце таемнага таварыства, створанага па правілах эмісара Булеўскага, аднак падкрэсліваў, што стварэнне таварыства праходзіла ў несур’ёзнай, хутчэй, жартоўнай абстаноўцы, прысягу ніхто не прыносіў і надалей ніякай дзейнасці не ажыццяўляў. На следстве найболей сур’ёзныя абвінавачанні супраць Напалеона Яленскага паказаў Ігнат Родзевіч. І Напалеон Яленскі вымушаны быў згадзіцца, што аднойчы завёў размову аб знаёмым купцы з [[Горад Бабруйск|Бабруйска]], у якога можна было набыць порах, свінец і зброю, і цікавіўся, ці след зрабіць такі запас. Следчая камісія ў Вільні таксама выявіла, што Напалеон Яленскі прыняў канспірацыйнае імя “Ксеард”, чытаў арганізацыйныя дакуметы дэмакратычнага таварыства, якія пазней спаліў, каб пазбегчы іх выяўлення. У паперах Яленскага была знойдзена ўстава “Садружнасці польскага народа”, перапісаная ўласнай рукой Напалеона Яленскага, што сведчыла аб інтарэсе Яленскага да дзейнасці дэмакратычнага таварыства “Садружнасці польскага народа” на чале з Шыманам Канарскім<ref name="ReferenceA"/>.
 
== Высылка на Каўказ ==
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] на імя [[Віленскі генерал-губернатар|Віленскага генерал-губернатара]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам — [[Атон Ігнатавіч Горват]], былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Напалеон Феліксавіч Яленскі ўвайшоў членам ад [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] (разам з [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), [[Артур Даніэлевіч Горват|Артурам Даніэлевічам Горватам]] (1838—1903) і [[Геранім Геранімавіч Кеневіч|Геранімам Геранімавічам Кеневічам]] (1831—1911)) у склад створанага 30 жніўня 1858 Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.
 
У пачатку 1860-х напярэдадні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863–18641863—1864 гадоў]] далучыўся да таемнай арганізацыі — групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях і стаў адным з яе кіраўнікоў, побач з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]] (1827—1897), [[Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка|Аляксандрам Уладзіслававічам Аскеркам]] (1830—1911), [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), які быў стрыечным братам Напалеона Яленскага, [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктарам Старжынскім]] (1826—1882), [[Ігнат Юзафавіч-Мікалаевіч Лапацінскі|Ігнатам Юзафавічам-Мікалаевічам Лапацінскім]] (1822—1882), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі|Францам Дамінікавічам Далеўскім]] (1825—1904), графам [[Станіслаў Міхалавіч Плятар|Станіславам Міхалавічам Зіберг-Плятарам]] (нар. 1823).
 
17 лістапада 1862 у [[Мінск]]у губернскі дваранскі сход на чале з [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1847—1853) [[Аляксандр Дамінікавіч Лапа|Аляксандрам Дамінікавічам Лапам]] меў намер прадставіць на імя расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] афіцыйны адрас (зварот), у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскі генерал-губернатар]] (1855—1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў]] забараніў падачу адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол пасяджэння губернскага дваранскага сходу, які падпісалі 255 чалавек — першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі [[Слуцкія павятовыя маршалкі|слуцкі павятовы маршалак]] [[Тадэуш Антонавіч Вайніловіч]] (1804—1878), дзяцька вядомага [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, і інш. Напаляон Яленскі таксама выказваўся за паданне дваранамі Мінскай губерні адрасу да імператара Аляксандра ІІ аб далучэнні [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] да польскіх губерняў. У сувязі з гэтым у [[1863]] быў сасланы ў [[Горад Кіраў|Вятку]] [[Вяцкая губерня|Вяцкай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Па моцы ўказу 10 снежня 1865 Напалеон Яленскі вымушаны прадаць свае маёнткі.

Навігацыя