Анурадхапура: Розніца паміж версіямі

Каардынаты: секунды шыраты >= 60
Каардынаты: секунды даўгаты >= 60
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 104: Радок 104:
Image:Jaya Sri maha Bodhi.jpg|Дрэва ''Шры Маха Бодхі''
Image:Jaya Sri maha Bodhi.jpg|Дрэва ''Шры Маха Бодхі''
Image: Isurumuniya temple 03.jpg|Кляштар Ісурумунія Віхара
Image: Isurumuniya temple 03.jpg|Кляштар Ісурумунія Віхара
Image: SamadhiStatue.JPG|Статуя Самадхі Буда
Image: Samadhi Buddha 02.jpg|Статуя Самадхі Буда
Image: Ruwanwelisaya.jpg|Дагоба Руванвелі
Image: Ruwanwelisaya.jpg|Дагоба Руванвелі
Image:Jetavanaramaya 2.jpg|Дагоба Джэтаванарама
Image:Jetavanaramaya 2.jpg|Дагоба Джэтаванарама

Версія ад 03:14, 26 жніўня 2012

Горад
Анурадхапура
අනුරාධපුරය,அனுராதபுரம்
Краіна
Каардынаты
Каардынаты: секунды шыраты >= 60
Каардынаты: секунды даўгаты >= 60
Першая згадка
380 г. да н. э.
Плошча
14 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
63208 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
50000
Афіцыйны сайт
Анурадхапура на карце Шры-Ланкі
Анурадхапура (Шры-Ланка)
Анурадхапура
Анурадхапура (Шры-Ланка)
Анурадхапура


Анурадхапура (сінгальск.: අනුරාධපුරය, там.: அனுராதபுரம்) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - 63208 чал., пераважна сінгалы - 91,42% (2011 г.).

Гісторыя

Раён Анурадхапуры - адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе археолагамі былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н. э. У VII ст. да н. э. яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся жалезам, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя ірыгацыйныя пабудовы.

У IV ст. да н. э. сюды была перанесена сталіца ранняй сінгальскай дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. XI ст. У гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац II ст. да н. э.), а таксама будысцкія кляштары і храмы, сады, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной вадою было пабудавана некалькі вадасховішчаў. У горадзе меліся каналізацыя, шпіталь і служба ачысткі ад смецця.

У 993 г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай Індыі і пасля 1017 г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў горад Паланарува Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.

Стары горад

У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з'яўляецца важным культурным, духоўным і турыстычным аб'ектам, які ў 1982 г. трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найбольш славутыя мясціны старога горада:

  • Дрэва Шры Маха Бодхі - найбольш знакамітая будысцкая святыня. У III ст. да н. э. князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку дрэва, пад якім Буда атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання біялогіі, Шры Маха Бодхі - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж ДНК.
  • Медны палац - помнік II ст. да н. э. У XII ст. быў часткова перабудаваны.
  • Дагоба Руванвелі - будыская святыня, якая захавалася з 140 г. да н. э. Вакол яе месціцца парк. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці.
  • Дагоба Тхупарма - першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н. э. Вакол усталявана 41 калона (раней было 176).
  • Дагоба Джэтаванарама, пабудаваная ў III ст. да н. э. Мае 70 м у велічыню.
  • Гаспадарскія сады - рэшткі старажытных садоў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га.
  • Паўночныя руіны
    • Дагоба Абхаягіры (I ст. да н. э.) - найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі.
    • Ратнапрасада - сярэднявечны будысцкі кляштар.
    • Самадхі Буда - статуя Буды IV ст. да н. э.
    • Палацавы комплекс пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі.
  • Ісурумунія Віхара - скальны будысцкі кляштар, першапачаткова ўзведзены ў III ст. да н. э.

Музеі

У Анурадхапуры працуюць наступныя музеі:

  • Археалагічны музей
  • Фальклорны музей
  • Музей Абхаягіры (будысцкіх святынь)

Галерэя

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 200
рус.англ.фр.