Сябрына (Вільнюс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Літаратура: шаблон using AWB (7794)
Радок 8: Радок 8:
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Літвы]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Літвы]]
[[Катэгорыя:Горад Вільнюс]]
[[Катэгорыя:Горад Вільнюс]]

{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}

Версія ад 19:55, 26 жніўня 2012

«Сябрына» — клуб у г. Вільнюс, яднае аматараў беларускай культуры.

Заснаваны ў 1987 пры Літоўскім Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Аб'ядноўвае больш за 200 чал. розных нацыянальнасцей. Асноўная мэта — зберагчы на літоўскай зямлі беларускія звычаі, беларускую мову, народныя песні, адрадзіць беларускія святы, народныя гульні. Праводзіць сустрэчы з беларускімі вучонымі і дзеячамі культуры, гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, філолагамі, пісьменнікамі. Арганізоўвае вечарыны, прысвечаныя гістарычным і культурным датам Беларусі, сустрэчы-вечарыны на святы, канцэрты, выстаўкі маладых беларускіх мастакоў — т.зв. «беларускі куток» на штогадовым літоўскім свяце-кірмашы «Казюкас». Для дзяцей горада праводзіць навагоднія і іншыя святы на беларускай мове. Па ініцыятыве клуба «Сябрына» на літоўскім радыё арганізавана і вядзецца на беларускай мове перадача «Беларускае слова на хвалях Літвы», у газеце «Lietuva» («Літва») выходзіць старонка клуба — «Пагоня». 3 1990 на літоўскім тэлебачанні заснавана перадача «Запрашае «Сябрына», якая выходзіць у эфір 2 разы на тыдзень. Падтрымлівае цесныя сувязі з Беларускім фондам культуры, згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Ф. Скарыны. Пры клубе дзейнічае аднайменны хор беларускай народнай песні.

Літаратура

  • «Сябрына» // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.