Віцебская берасцяная грамата: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
Радок 15: Радок 15:


{{Няма катэгорый}}
{{Няма катэгорый}}

[[Катэгорыя:Гісторыя Віцебска]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя аб'екты ў Беларусі]]

Версія ад 22:00, 26 жніўня 2012

Віцебская берасцяная граматаберасцяная грамата, выпадкова знойдзеная ў горадзе Віцебску ў час земляных работ на плошчы Свабоды ў 1959 г. рабочым Е. Фраловым на глыбіні 3—4 м ад паверхні зямлі. Знаходка стала сенсацыяй у навуковым свеце, бо дагэтуль аналагічныя рэліквіі меліся толькі ў Ноўгарадзе.

Апісанне і змест

Віцебская грамата напісана на кавалку бяросты памерам 17 х 4,5 см. Тэкст: «От Степана къ Нежилови. Оже еси продаль порты, а купи ми жита за 6 гривень. А ли еси продалъ, а добро сьтворя у купи ми жита». У перакладзе гэта значыць: «Ад Сцяпана да Няжылы. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, будзь ласкаў — купі мне жыта». Грамату цяжка датаваць, бо яна знойдзена ў культурным пласце зямлі, які вельмі перамешаны. Аднак у выніку даследаванняў устаноўлена, што яна адносіцца да мяжы 13—14 ст.

Ацэнка вучоных

Як адзначае гісторык Л.В. Аляксееў, паходжанне граматы хутчэй за ўсё можна растлумачыць ажыўленымі ў гэты час гандлёвымі сувязямі Віцебска і Полацка з Ноўгарадам, праз пасрэдніцтва якога ішло зерне з Растова-Суздальскай зямлі ў Прыбалтыку. Дакумент носіць сляды цокаючага паўночна-заходняга дыялекту і таму, відаць, паходзіць з Ноўгарада. Яе мог напісаць чалавек, сябар якога паехаў у Віцебск па гандлёвых справах.

Што значыла тады 6 грывен? 3 «Рускай праўды» вядома, што за 6 грывен тады можна было купіць 300 аўчын, або 12 свіней, ці 2 кабылы, або 3 каровы. Нарэшце, за іх можна было наняць 2 парабчанкі на 12 год.

Зберагаецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Літаратура

  • Кавалёў, С.А. Віцебская берасцяная грамата / С.А. Кавалёў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2002. - Кн. 1. - С. 53.