Кампілятар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
imported>Move page script
др Wp/be/Кампілятар перанесеная ў Кампілятар
(Няма розніцы)

Версія ад 01:54, 27 сакавіка 2007

Кампілятар - гэта кампутарная праграма (ці збор праграмаў), якая пераўтварае крынічны код, напісаны на мове праграмавання, у іншую кампутарную мову (мэтавую, звычайна машынную). Звычайна вынікам кампіляцыі з'яўляецца аб'ектны машынны код, які загружаецца аперацыйнай сістэмаю, але таксама магчыма атрымаць пасля кампіляцыі і чытэльны код.

Першаснай функцыяй кампіляцыі ёсць атрыманне выканальнага файла праграмы. Кампілятарамі называюць праграмы, якія пераўтвараюць код вышэйшага ўзроўню ў код ніжэйшага ўзроўню. Праграмы, якія, наадварот, пераўтвараюць код ніжэйшага ўзроўню ў вышэйшы, называюць дэкампілятарамі.

Кампілятар звычайна выконвае наступныя аперацыі: падзяляе код на лексемы, апрацоўвае тэкст, разбірае яго, аналізуе сінтаксіс і правільнасць, аптымізуе код, і, нарэшце, стварае выканальны код.