Нойшванштайн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: ro:Castelul Neuschwanstein
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: lv:Neišvānšteina
Радок 66: Радок 66:
[[la:Schloss Neuschwanstein]]
[[la:Schloss Neuschwanstein]]
[[lt:Noišvanšteinas]]
[[lt:Noišvanšteinas]]
[[lv:Neišvānšteina]]
[[mk:Нојшванштајн]]
[[mk:Нојшванштајн]]
[[mr:नॉयश्वानस्टाइन]]
[[mr:नॉयश्वानस्टाइन]]

Версія ад 07:28, 5 верасня 2012

Замак Нойшванштайн (ням.: Schloß Neuschwanstein [nɔy’ʃvanʃtain], літаральна: «Новы лебядзіны камень») — замак 19 стагоддзя каля невялікага горада Фюсэн і Замка Хоэншвангау ў паўднёва-заходняй частцы Баварыі, непадалёк ад аўстрыйскай мяжы. Замак з'яўляецца збудаваннем у Баварыі, якое наведваецца і фатаграфуецца часцей за ўсё.

Будаўніцтва замка пачалося ў 1869 годзе каралём Людвігам II, таксама вядомым пад мянушкай Людвіг Утрапёны. Замак быў спраектаваны Крыстыянам Джанкам, прыдворным архітэктарам Людвіга II. Нойшванштайн размешчаны непадалёк ад Замка Хоэншвангау, які пабудаваў бацька Людвіга II Максіміліян II, і возера Альп-Зэе. За растрачанне казны на будоўлю Людвіг II быў адхілены ад улады яшчэ да сканчэння будаўніцтва. Пасля таямнічай смерці Людвіга II у 1886 годзе замак з выдатным інтэр’ерам быў адкрыты для наведвання. На вялікай колькасці карцінаў былі паказаныя сцэны з розных опер Рыхарда Вагнера. Аднак пэўныя пакоі не былі ўпрыгожаныя, толькі аздабленне 14 пакояў было скончанае да смерці Людвіга. Тым не менш, цалкам адкрыты для турыстаў ён быў толькі 3,5—4 гады пазней, калі былі дабудаваныя пэўныя вонкавыя часткі.

У інтэр’ерах замка галоўную ролю выконваюць выявы да опер Вагнера і старых нямецкіх легенд. Лебядзіны матыў — тое, чым пранізаная ўся архітэктура замка і мастацкія ўпрыгожанні. Лебедзь — геральдычная птушка старога роду графаў Швангау — пераемнікам гэтага роду лічыў сябе бацька Людвіга, Максіміліян II Баварскі.

Напрыканцы Другой сусветнай вайны частка золата Рэйхсбанка захоўвалася ў замку. У апошнія дні вайны золата было вывезенае ў невядомым кірунку. Паводле чутак, яно было затопленае ў бліжэйшым возеры Алат. У замку таксама захоўваліся скрадзеныя каштоўнасці, карціны, мэбля, якія прызначаліся для асабістай калекцыі Гітлера.

На Нойшванштайн адкрываецца цудоўны від з бліжэйшага мосту Marienbrücke.

Культурныя алюзіі

  • Нойшванштайн таксама паказаны ў фільме 1968 года Chitty Chitty Bang Bang як замак прыдуманай зямлі Вулгарыі.
  • Відам Нойшванштайна быў захоплены Чайкоўскі — і менавіта тут па меркаваннях гісторыкаў у яго з'явілася задума балета «Лебядзінае возера».

Зноскі

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA