Іракскія паўстанцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іракскія паўстанцы''' (''Іракскія інсургенты'') — група ўзброеных людзей, апазіцыйных да н...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:58, 6 верасня 2012

Іракскія паўстанцы (Іракскія інсургенты) — група ўзброеных людзей, апазіцыйных да новага ўраду Ірака і да узброеных сіл кааліцыі, якія акупавалі Ірак. Інсургенты прадстаўлены шматнацыянальным складам, якія ўдзельнічаюць у канфлікце з-за ідэалагічных і фінансавых меркаванняў, у тым ліку з-за прапагандысцкага ўплыву. Паўстанцы праводзяць розныя ваенныя і терарэстычныя аперацыі супраць урада Ірака, акупацыйных сіл і прыхільнікаў новага рэжыму.

Актыўны паўстанцкі рух пачаўся пасля ўварвання ў 2003 годзе ў Ірак і да стварэння новага ўрада. У 2006 годзе ў Іраку дзейнічала 15-20 тысяч інсургентаў, 700-2000 з іх былі замежнікамі (большай часткай з Алжыра, Сірыі, Судана, Егіпта і Саудаўскай Аравіі).

Склад

  • Баасісты - прыхільнікі Садама Хусейна, ідэалогія якіх з'яўляецца разнавіднасцю панарабізма.
  • Іракскія нацыяналісты - прыхільнікі версіі самавызначэння Ірака. Выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць краіны, уключаючы Кувейт і Хузістан.
  • Іракскія салафісцкія ісламісты, паслядоўнікі руху Салафія/вахабізм.
  • Шыіцкія баевікі: Армія Махдзі і іншыя.
  • Суніцкая баевікі: Ісламская дзяржава Ірак, Ансар аль-Іслам, Аль-Каіда ў Іраку і іншыя.
  • Замежныя ісламісцкія добраахвотнікі / найміты, якія часта звязаныя з Аль-Каідай.
  • Сацыялістычныя рэвалюцыянеры.