Герб Суража: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Герб Суража''' — герб г.п.Суража Віцебскага раёна. Герб зацверд...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Coat of Arms of Suraž, Belarus.png|thumb|Герб Суража]]
'''Герб Суража''' — герб [[гарадскі пасёлак Сураж|г.п.Суража]] Віцебскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад [[20 студзеня]] [[2006]] г. № 36.
'''Герб Суража''' — герб [[гарадскі пасёлак Сураж|г.п.Суража]] Віцебскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад [[20 студзеня]] [[2006]] г. № 36.



Версія ад 10:54, 7 верасня 2012

Герб Суража

Герб Суража — герб г.п.Суража Віцебскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Апісанне

У срэбным полі барочнага шчыта – сцяна замка-крэпасці з трыма вежамі чырвонага колеру. У сцяне крэпасці і ў вежах – байніцы. Унізе трох вежаў – уваходныя праёмы.

Гісторыя

У адпаведнасці з загадам вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Сігізмунда II віцебскі ваявода С. Забаражанскі ў 1563 г. дзеля вайсковых мэтаў пабудаваў Суражскі замак. У 1570 г. Сураж атрымаў такія ж, як і Віцебск, правы і волю. Годам раней горад атрымаў герб: у срэбным полі – крэпасць з трыма вежамі.

Пасля ўваходу у склад Расійскай імперыі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай. 21 жніўня 1781 г. Кацярыпай ІІ быў зацверджаны герб заштатнага Суража Віцебскай губерні: “у верхнім залатым полі – узнікаючы Дзяржаўны арол; у ніжняй частцы – полацкі герб: на кані воін, які трымае ў правай руцэ шаблю, на левую руку ўздзеты чырвоны шчыт з двайным крыжам на ім. Поле падзелена на чатыры часткі: чырвоная, залатая, срэбная і блакітная”.

Рашэнне сесіі Суражскага пасялковага Савета дэпутатаў ад 29 сакавіка 2002 г. № 25 падкрэсліваецца, што герб 1569 г. на працягу некалькіх стагоддзяў быў для суражан сімвалам высокага патрыятызму, палітычнай і эканамічнай значнасці, духоўнай цвёрдасці, вернасці роднаму гораду. Старажытны герб з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, адлюстроўвае ў адпаведнасці з законамі геральдыкі гістарычную ролю горада.

Герб Суража належыць да гісторыка-геральдычных помнікау Беларусі.

Літаратура

г. п. Сураж Віцебскага раёна // Адамушка, У.І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Елінская, С.В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 74–75.