Свіння свойская: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат дадаў: hy:Տնային խոզ |
др r2.7.3) (робат выняў: cr:ᑰᐦᑰᔥ |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
[[ca:Porc]] |
[[ca:Porc]] |
||
[[co:Porcu]] |
[[co:Porcu]] |
||
[[cr:ᑰᐦᑰᔥ]] |
|||
[[cs:Prase domácí]] |
[[cs:Prase domácí]] |
||
[[cy:Mochyn (dof)]] |
[[cy:Mochyn (dof)]] |
Версія ад 03:33, 17 верасня 2012
Свойская свіння | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
Царства: | Жывёлы | |||||
Тып: | Хордавыя | |||||
Клас: | Сысуны | |||||
Атрад: | Парнакапытныя | |||||
Сямейства: | Свінні | |||||
Род: | Свінні | |||||
Від: | Дзік | |||||
Падвід: | Свойская свіння | |||||
Навуковая назва | ||||||
Sus scrofa domestica Linnaeus, 1758 | ||||||
|
Свойская свіння (Sus scrofa domesticus) — разнавіднасць дзіка, адамашненных чалавекам каля 7000 гадоў таму, (па некаторых даследаванняў — значна раней) і распаўсюджаная галоўным чынам у краінах Захаду, у Усходняй Азіі і ў Акіяніі. Здзічэлыя свінні (рэйзарбекі) сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы, у Аўстраліі і ў Новай Зеландыі.
Адрозніваюць мясны, беконны і сальны адкорм свіней. Свінні — жывёлы ўсёедныя. Яны добра засвойваюць як раслінныя, так і жывёльныя кармы і прадукты іх перапрацоўкі. Гэта павялічвае магчымасці іх развядзення пры розных кармавых умовах. Свінні ў 2 разы лепш, чым буйная рагатая жывёла, і ў 1,5-2 разы лепш, чым авечкі, выкарыстоўваюць пажыўныя рэчывы корму на прырост. На 1 кг прыросту жывой масы ім патрабуецца ўсяго 4-4,5 кармавой адзінкі. Яны маюць самы высокі забойны выхад прадукцыі: у маладняку пры жывой масе 80-100 кг ён складае 70-75%, пры жывой масе 100-120 кг — 76-80%, пры жывой масе 150 кг і больш — 80-85%.
Свінаматка за апарос дае 10-14 парасят. Перыяд цяжарнасці (супароснасці) — 114 дзён (магчымы адхіленні ад 102 да 128 дзён), лактацыі (3-4 тыдні). Палавая сталасць у свіней настае ў 6-7 мес., асемяненне магчыма ў 8,5-9 мес. Пры адкорме маладняк дасягае жывой масы 100 кг за 180-210 дзён.
Свінні вырошчваецца ў асноўным дзеля мяса. Сусветная вытворчасць свініны ў 2005 склаў 97,2 млн тон (па дадзеных Мінсельгаса ЗША).
Свініна мае высокую каларыйнасць, у параўнанні з мясам іншай жывёлы ў ёй менш вады (60-62%) і больш тлушчу (да 57%). Яе добра кансерваваць, а пры засольванні і вэнджанні яна не толькі не зніжае сваёй якасці, а становіцца яшчэ больш смачнай і каштоўнай у харчовых адносінах і прыгоднай для працяглага захоўвання.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.