ХК Юнацтва-Мінск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{без карткі|}} thumb|Эмблема ХК «Юнацтва-Мінск» '''ХК «Юнацтва-Мінск»''' (поўная н...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:43, 19 верасня 2012

Файл:Junostminsk.jpg
Эмблема ХК «Юнацтва-Мінск»

ХК «Юнацтва-Мінск» (поўная назва: Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Хакейны клуб „Юнацтва-Мінск”») - беларускі клуб па хакеі з шайбай з горада Мінска, шасціразовы чэмпіён Беларусі, уладальнік Кантынентальнага кубка 2007 і 2011 гадоў. З сезона 2012/13 каманда выступае ў Вышэйшай хакейнай лізе[1].

Структура

У структуру клуба ўваходзяць каманда Вышэйшай хакейнай лігі ХК «Юнацтва-Мінск», які выступае ў Беларускай экстралізе фарм-клуб «Юніор», каманда Моладзевай хакейнай лігі «Юнацтва», СДЮШАР «Юнацтва» і арэна ў мінскім парку Горкага.

Гісторыя

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Юнацтва» была заснавана 1 верасня 1975 года. Праз год, 8 лістапада 1976 года[2], адкрылася арэна ў мінскім парку Горкага, якая стала асноўнай спартыўнай базай школы. Юнацкія і моладзевыя каманды СДЮШАР «Юнацтва» шэсць разоў станавіліся бронзавымі прызёрамі першынства СССР, а ў 1990 годзе моладзевая каманда стала чэмпіёнам Савецкага Саюза. Па выніках працы ў 1989 і 1990 гадах СДЮШАР «Юнацтва» прызнавалася лепшай спецыялізаванай школай СССР.

1977-1991

У 1977 - 1991 гадах каманда СДЮШАР «Юнацтва» ўдзельнічала ў чэмпіянаце БССР, які меў статус першынства КФК. Як правіла, каманда займала месцы ў ніжняй палове турнірнай табліцы і толькі аднойчы, у 1980 годзе, стала чэмпіёнам рэспублікі. Выступ у чэмпіянаце рэспублікі быў для школы толькі этапам у падрыхтоўцы да сустрэч моладзевага і юнацкага першынстваў СССР, лепшыя гульцы прыцягваліся ў беларускія каманды майстроў. У канцы 1980-х гадоў выхаванцы «Юнацтва» склалі касцяк мінскага «Дынама», які прабіўся ў вышэйшую лігу чэмпіянату СССР. Найбольш вядомым гульцом прайшоўшым школу «Юнацтва» з'яўляецца Сяргей Фёдараў, які бараніў колеры школы і «Дынама» ў 1984 - 1986 гадах. У будучыні выхаванцы «Юнацтва» 1980-х гадоў склалі аснову зборнай Беларусі.

З 1994

З 1994 года каманда СДЮШАР «Юнацтва» пачала выступаць у чэмпіянаце незалежнай Беларусі. У 1990-х гадах каманда камплектавалася ўласнымі выхаванцамі, якім складана было супрацьстаяць дарослым гульцам іншых калектываў, таму «Юнацтва», як правіла, замыкала турнірную табліцу. 19 сакавіка 2003 года на базе СДЮШАР «Юнацтва» Мінскі гарвыканкам заснаваў і зарэгістраваў некамерцыйную дзяржустанову «Хакейны клуб "Юнацтва-Мінск"». Пасля рэарганізацыі ў камандзе з'явіліся вопытныя беларускія гульцы і легіянеры. Узмацненне дазволіла «Юнацтву» ў першы ж сезон пасля пераўтварэння выйграць чэмпіёнскі тытул. Пачынаючы з 2004 года, каманда ні разу не заставалася без медалёў чэмпіянату Беларусі. У студзені 2007 года хакейная каманда «Юнацтва-Мінск» упершыню ў гісторыі беларускага хакея стала ўладальнікам Кантынентальнага кубка ІІХФ, адолеўшы ў вырашальным матчы Омсккі Авангард. Пасля выйгрышу ў 2010 чарговага чэмпіёнскага тытула «Юнацтва» стала самай тытулаванай камандай Беларусі.

У 2012 годзе каманда падала заяўку на ўдзел у Вышэйшай хакейнай лізе з сезона 2012/2013 па ініцыятыве Федэрацыі хакея і Міністэрства спорту і турызму[3]. У далейшым «Юнацтва» мае намер заявіцца ў КХЛ[4]. 2 ліпеня 2012 каманда была аднагалосна прынята ў склад лігі ўжо з сезона 2012/13 [1].

ХК «Юнацтва-Мінск»

Трэнерскі штаб

Галоўны трэнер:

Асістэнты:

Дасягненні

ХК «Юнацтва»

Хакейны клуб «Юнацтва» быў створаны ў 2010 годзе для ўдзелу ў Моладзевай хакейнай лізе. Выступае ў дывізіоне «Паўночны Захад». У сваім першым чэмпіянаце каманда заняла сёмае месца ў дывізіоне і не трапіла ў плэй-оф.

ХК «Юніор»

Хакейны клуб «Юніор» быў створаны летам 2003 года, пасля рэарганізацыі СДЮШАР «Юнацтва». Асноўнае прызначэнне каманды - прадастаўленне неабходнай спаборніцкай практыкі выхаванцам «Юнацтва». У сезоне 2003/2004 гадоў каманда выступала ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, аднак апынулася неканкурэнтаздольнай і заняла апошняе месца, атрымаўшы толькі 2 перамогі. У наступным сезоне «Юніор» быў заяўлены ў першую лігу у якасці фарм-клуба ХК "Юнацтва-Мінск" (раней ім была каманда «Юнацтва-2»). У другім дывізіоне (які з 2006 года стаў называцца вышэйшай лігай) «Юніёр» увесь час фінішаваў на п'едэстале, у 2008, 2010 і 2012 гадах становячыся чэмпіёнам.

Трэнерскі штаб

Галоўны трэнер:

Асістэнт:

СДЮШАР «Юнацтва»

Дасягненні

  • Чэмпіён СССР сярод моладзевых каманд 1990 года (каманда 1971 - 1972 г. н.);
  • Бронзавы прызёр Першынства СССР сярод моладзевых каманд 1981 (1962 - 1963 г. н.), 1986 (1967 - 1968 г. р.) гадоў;
  • Бронзавы прызёр Першынства СССР сярод юнакоў 1984 (каманда 1967 - 1968 г. н.), 1988 (каманда 1971 - 1972 г . н.), 1991 (каманда 1974 - 1975 г. н.) гадоў.
  • Пераможца Спартакіяды народаў СССР 1982 (каманда 1966 - 1967 г. н.) і 1986 (каманда 1968 - 1969 г. н.) гадоў;
  • Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1990 года (каманда 1969 - 1971 г. н.);
  • Пераможца Усесаюзных юнацкіх гульняў 1985 года (каманда 1969 - 1970 г. н.);

Вядомыя выхаванцы

Арэна

Арэна ХК «Юнацтва-Мінск» у парку Горкага

Хатнія матчы ХК «Юнацтва-Мінск» у ВХЛ будзе праводзіць у Мінскім лядовым палацы спорту (вул. Прытыцкага, 27; 1823 гледача) [1], а прыкладна з 2013 года - на Арэне «Чыжоўка» (8-9 тыс. гледачоў).

Трэніровачныя заняткі СДЮШАР праходзяць на базе крытага катка ў парку Горкага. Каток быў пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў Юрыя Грыгор'ева і Уладзіміра Бабашкіна. Акрамя вялікай лядовай пляцоўкі памерамі 28,5 x 59 метраў, пад дахам катка размешчана дзіцячая трэніровачная пляцоўка памерамі 8,5 x 19 метраў. Трыбуны комплексу ўмяшчаюць 767 гледачоў. На падземным узроўні размешчаны распранальні, складскія і тэхналагічныя памяшканні.

Плануецца, што ў будучыні асноўнай базай хакейнага клуба і школы стане "Чыжоўка-Арэна», якая будуецца да чэмпіянату свету 2014 года.[5].

Зноскі

Спасылкі