Розніца паміж версіямі "Дэлі"

Jump to navigation Jump to search
31 байт дададзены ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (r2.5.4) (робат змяніў: ks:دلھی)
[[Выява:Humayun's Tomb Delhi .jpg|thumb|left|[[Грабніца Хумаюна]] (1560), першая з серыі магольскіх маўзалеяў]]У 1526, у бітве пры Паніпаце, правіцель Ферганы [[Бабур|Захірэдзін Бабур]] разбіў апошняга султана Лодзі і заснаваў [[Імперыя Вялікіх Маголаў|дзяржаву Вялікіх Маголаў]], сталіцай якой у розныя часы былі Дэлі, [[Горад Агра|Агра]] і [[Горад Лахор|Лахор]]. У 1533 другі магольскі імператар [[Хумаюн]] зрабіў Дэлі сталіцай імперыі. Маголы кіравалі паўночнай Індыяй больш як тры стагоддзі, з невялікімі перарывамі: у 1540—1556 большая частка краіны была захопленая афганскім султанам [[Шэр Шах Суры|Шэр Шахам Суры]]. У 1553 індускі цар Хему Вікрамадзіт'я разбіў як афганцаў, так і Вялікіх Маголаў і заняў трон Дэлі. Але ўжо ў 1556 маголы пад камандаваннем [[Акбар Вялікі|Акбара]] нанеслі паражэнне Хему ў другой Паніпацкай бітве і вярнулі сабе ўладу над рэгіёнам. Магольскі імператар Шах Джахан істотна перабудаваў горад, стварыўшы сёмы горад Дэлі, які назваў у свой гонар Шахджаханабадам. Цяпер гэтае месца вядомае як Стары горад ці Стары Дэлі (Олд-Дэлі). Ён служыў з 1638 сталіцай Імперыі Вялікіх Маголаў.
 
[[Выява:Red Fort Delhi.jpg|thumb|left|[[Чырвоны форт, Дэлі|Чырвоны форт]], з якога прэм'ер-міністр Індыі звяртаецца да народа на [[Дзень незалежнасці Індыі|Дзень незалежнасці]]]]Пасля 1680 Магольская імперыя пачала хутка слабець пад ударамі Імперыі Маратха. Пасля Карнальскай бітвы 1739 Дэлі быў захоплены войскамі персідскага ўладара [[Надэр Шах]]а, якому ўдалося вывезці з горада значную колькасць скарбаў, у тым ліку славуты [[Паўлінавы трон]]. У 1752 было падпісана пагадненне, паводле якога маголы страцілі незалежнасць, прызнаўшы вярхоўную ўладу маратхаў. У 1761, калі [[маратхі, народ|маратхі]] прайгралі Трэцюю паніпацкую бітву, Дэлі быў часова захоплены сіламі [[Ахмед Шах Абдалі|Ахмед Шаха Абдалі]]. У 1803 маратхі былі канчаткова разгромленыя ў [[Дэлійская бітва|Дэлійскай бітве]] сіламі [[Брытанская Ост-Індская кампанія|Брытанскай Ост-Індскай кампаніі]], якая з таго часу атрымала кантроль над горадам.
 
З пачатку 19 стагоддзя [[Вялікабрытанія]] паступова змяншала ўладу Кампаніі, і ў 1858 Дэлі разам з усёй Індыяй увайшоў у склад [[Брытанская Індыя|Брытанскай Індыі]] і стаў акругай у складзе правінцыі Пенджаб. У 1911 у Дэлі з [[Калькута|Калькуты]] была перанесеная сталіца Брытанскай Індыі. На працягу наступных дваццаці год паводле праекта брытанскіх архітэктараў пад кіраўніцтвам Эдвіна Лачанса быў пабудаваны новы адміністрацыйны раён горада — [[Нью-Дэлі]], які стаў абвешчаны сталіцай Брытанскай Індыі, а з атрыманнем Індыяй незалежнасці 15 жніўня 1947 — сталіцай Індыйскага Саюза.
autoeditor
30 070

правак

Навігацыя