Рэспубліка Злучаных правінцый: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
Радок 130: Радок 130:
[[it:Repubblica delle Sette Province Unite]]
[[it:Repubblica delle Sette Province Unite]]
[[ja:ネーデルラント連邦共和国]]
[[ja:ネーデルラント連邦共和国]]
[[ka:გაერთიანებული პროვინციების რესპუბლიკა]]
[[ko:네덜란드 공화국]]
[[ko:네덜란드 공화국]]
[[la:Res Publica Coniunctarum Provinciarum]]
[[la:Res Publica Coniunctarum Provinciarum]]

Версія ад 17:25, 26 верасня 2012

Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Сямі Аб'яднаных Ніжніх земляў
нідэрл.: Republiek der Zeven Verenigde Nederlanden
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: «Concordia res parvae crescunt»
Гімн: Гімн Нідэрландаў
< 
 >
1581 — 1795

Сталіца Гаага (дэ-факта)
Найбуйнейшыя гарады Амстэрдам, Ратэрдам, Харлем, Утрэхт
Мова(ы) нідэрландская
Афіцыйная мова нідэрландская
Рэлігія Кальвінізм
Грашовая адзінка Рэйксдальдэр[d] і Нідэрландскі гульдэн[d]
Насельніцтва
  • 1 880 500 чал. (1795)
Форма кіравання рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліка Злучаных правінцый — рэспубліка, якая ўтварылася ў выніку перамогі Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі XVI-XVII стагоддзяў. Існавала з 1581 па 1795 год.

Гісторыя

Да 1581 года, тэрыторыя гістарычных Нідэрландаў складалася з княстваў, графстваў і незалежных дыяцэзій, некаторыя з іх, аднак не ўсе, уваходзілі ў склад Святой Рымскай імперыі. Сёння, гэтая тэрыторыя падзелена паміж такімі дзяржавамі, як Нідэрланды, Бельгія, Люксембург і часткі тэрыторый Францыі і Германіі. Гістарычныя Нідэрланды ў XVI стагоддзі прыкладна адпавядалі Семнаццаці правінцыям, на якія распаўсюджвалася дзеянне Прагматычнай санкцыі 1549 Карла V Габсбурга.

Праз шлюб, мір або продаж, гэтыя землі перайшлі да габсбургскага імператара Карлу V Габсбургу і яго сыну, каралю Філіпу II Габсбургу. У 1568 годзе Нідэрланды, кіруемыя Вільгельмам І Аранскім, паўсталі супраць Філіпа II з прычыны высокіх падаткаў, пераследу пратэстантаў урадам і спробы Філіпа мадэрнізаваць і цэнтралізаваць дэцэнтралізаваныя сярэднявечныя ўрадавыя структуры правінцый. Гэта быў пачатак Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі.

У 1579 годзе, 7 паўночных правінцый Нідэрландаў падпісалі Утрэхцкую унію, у якой яны паабяцалі падтрымаць адзін аднаго ў абарончай вайне супраць іспанскай арміі. Гэта было пацверджана ў "Акце аб ўрачыстым адрачэнні" (1581), дэкларацыі аб незалежнасці, у якой паўночныя правінцыі афіцыйна зрынулі Філіпа II як кіраўніка Паўночных Нідэрландаў.

Спачатку Злучаныя правінцыі імкнуліся выбраць свайго ўласнага кіраўніка. Яны запрасілі кіраваць дзяржавай Франсуа Анжуйскага (ён узначальваў рэспубліку Злучаных правінцый працягу 1581-1583). Пазней, пасля забойства Вільгельма Аранскага (10 ліпеня, 1584) і Генрых ІІІ, і Елізавета адхілілі прапанову кіраваць Нідэрландамі. Аднак, апошняя пагадзілася даць Злучаным правінцыям пратэктарат ад Англіі (Нансачскі дагавор, 1585), і адправіла Роберта Дадлі ў якасці генерал-губернатара. Гэта не мела поспеху, і 1588 годзе правінцыі ператварыліся ў рэспубліку.

Спасылкі

Шаблон:Netherlands-stub