Карачаева-Чаркесія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: pnb:کراچاۓ چرکیسیا
др Робат: krc:Къарачай-Черкесия зьяўляецца абраным артыкулам
Радок 76: Радок 76:


[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Расіі]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Расіі]]
{{Link FA|krc}}


[[ace:Republik Karachay-Cherkess]]
[[ace:Republik Karachay-Cherkess]]

Версія ад 01:21, 28 верасня 2012


Карачаево-Черкесская Республика
Къарачай-Черкес Республика
Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ
Рэспубліка Карачаева-Чаркесія
герб
герб
сцяг
сцяг
Афіцыйная мова руская, абазінская, карачаеўская, нагайская, чаркеская
Тып суб'екту федэрацыі Рэспубліка
Федеральная акруга Паўднёвая
Эканамічная акруга Паўночна-Каўказская
Сталіца Чаркеск
Прэзідэнт Мустафа Батдыеў
Плошча
 — Усяго
 — % Вада
83 месца
14 100 км²
Насельніцтва
 — Усяго (2002)
 — Шчыльнасць
75 месца
439 710
31,2/км²
Аўтамабільны код 09
Часавы пояс UTC+3

КАРАЧАЕВА-ЧАРКЕСІЯ, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе.

Размешчаны ў перадгор'ях паўночнай часткі Вялікага Каўказа. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы са Стаўрапольскім краем, на ўсходзе — з Кабардына-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўказскага хрыбта — з Абхазіяй і Грузіяй. Уключае Карачай, Чаркесію, Абазінію і тэрыторыі, населеныя казакамі і нагайцамі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чаркеск.

Геаграфія і прырода

Буйнейшая частка (каля 80 %) Карачаево-Черкесской Рэспублікі размешчана ў горнай мясцовасці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: предгорная раўніна, перадгор'і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Вадараздзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзбярэжжа Чорнага мора вядуць Марухский і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардино-Балкарыяй размешчаная гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказа.

У рэспубліцы маецца шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёр, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 рэкі, з якіх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зеленчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзеючая ў рэспубліцы сістэма Вялікага Стаўрапальскага канала з'яўляецца крыніцай водазабеспячэння для Стаўрапальскага края.

Нетры багаты прыроднымі выкапнямі: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лячэбныя мінеральныя воды, прысутнічаюць мноства тэрмальных крыніц. Карачаева-Чаркесія размешчана ў зоне горных стэпаў і шырокалісцевых лясоў. У лясах і высакагор'і захавалася багатая флора і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Тэбердзінскі запаведнік і частка Каўказскага запаведніка.

Насельніцтва

Карачаево-Чаркесія з'яўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш 80 нацыянальнасцяў. Агульная колькасць насельніцтва складае 434,5 тыс. чал.(2005). Шчыльнасць насельніцтва — 30,8 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 44,1 %.

Нацыянальны склад: карачаеўцы (38,5 %), рускія (33,6 %), чаркесы (11,3 %), абазіны (7,4 %), нагайцы (3,4 %).

Адміністратыўны падзел

Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 населеных пункта, з іх — 4 буйных горада (Чаркеск, Карачаеўск, Усць-Джегута і Цеберда). Раёны:

  • Усць-Джегуцінскі
  • Зеленчукскі
  • Малакарачаеўскі
  • Прыкубанскі
  • Хабезскі
  • Адыге-Хабльскі
  • Карачаеўскі
  • Урупскі

Сімволіка

Спасылкі

Шаблон:Link FA