Крыясфера: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: ka:კრიოსფერო |
др r2.7.2) (робат дадаў: uz:Kriosfera |
||
Радок 56: | Радок 56: | ||
[[sl:Kriosfera]] |
[[sl:Kriosfera]] |
||
[[uk:Кріосфера]] |
[[uk:Кріосфера]] |
||
[[uz:Kriosfera]] |
Версія ад 14:40, 28 верасня 2012
Крыясфера (ад стар.-грэч.: κρύος — холад і σφαῖρα - шар) — адна з геаграфічных абалонак Зямлі, якая характарызуецца наяўнасцю або магчымасцю існавання лёду.
Крыясфера размешчана ў межах цеплавога ўзаемадзеяння атмасферы, гідрасферы і літасферы. Крыясфера распасціраецца ад верхніх слаёў зямной кары да ніжніх пластоў іёнасферы.
Крыясферы ўласцівыя шматлікія крыягенныя ўтварэнні:
- сістэмы ледзяных аблокаў,
- снежны полаг,
- ледзяное покрыва вадаёмаў,
- наледзі,
- ледавікі гор,
- ледавіковыя пакровы,
- сезоннамерзлыя глебы,
- горныя пароды з падземнымі ільдамі.
Крыясфера характарызуецца адмоўнай або нулявой тэмпературай, пры якіх вада, якая змяшчаецца ў парападобным, вольным або хімічна і фізічна звязаным з іншымі кампанентамі выглядзе, можа існаваць у цвёрдай фазе (лёд, снег, іней і іншыя).
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.531