Баляслаў II Смелы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — be-x-old:Балеслаў II Сьмелы |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
| імя = Баляслаў II Смелы |
| імя = Баляслаў II Смелы |
||
| арыгінал імя = Boleslaw II Śmiały |
| арыгінал імя = Boleslaw II Śmiały |
||
| выява = |
| выява =Boleslaw Smialy.jpg |
||
| шырыня = |
| шырыня = |
||
| апісанне выявы = |
| апісанне выявы = |
Версія ад 11:31, 7 кастрычніка 2012
Баляслаў II Смелы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Boleslaw II Śmiały | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір I Аднаўляльнік | ||||||
У 1076 г. Баляслаў II быў каранаваны каралём Польшчы. | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Уладзіслаў I Герман | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1042 |
||||||
Смерць |
2 красавіка 1081 |
||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Казімір I Аднаўляльнік | ||||||
Маці | Дабранега Кіеўская | ||||||
Жонка | Вышаслава[d] | ||||||
Дзеці | гл. у тэксце | ||||||
Дзейнасць | ваяр | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баляслаў II Смелы (польск.: Bolesław II Śmiały, 1042 — 2 красавіка 1081) — княжа Польшчы з 1058 года, кароль Польшчы з 1076 года. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, быў сынам князя польскага Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, сястры Яраслава Уладзіміравіча, вялікага князя кіеўскага.
Баляслаў праводзіў вонкавую палытыку ў традыцыях свайго прадзеда, Баляслава I Храбрага. Княжа неаднойчы ўмешваўся ва ўнутраную палітыку суседзяў, як то Венгрыі, калі ён аказваў ваенную падтрымку герцагу Беле супраць караля Андрэ I у 1057 годзе, а пазней, у 1074 годзе, дапамог Гезу скінуць са стальца караля Шаламона. Абапіраючыся на звяз з Венгрыяй і Кіеўскай Руссю, Баляслаў II у 1061 годзе ўмяшаўся ў міжусобіцу ў Чэхіі, але пацярпеў паразу. Пасля выгнання ў 1068 годзе з Кіева вялікага князя Ізяслава, сябра Польшчы, Баляслаў на наступны год здзейсніў паход на Кіеў і жорстка расправіўся з ворагамі Ізяслава.
Узмацненню міжнароднага прэстыжу польскай дзяржавы спрыяла таксама ўмяшанне Баляслава ў барацьбу за інвестытуру паміж імператарам Генрыхам IV і Папам Рымскім Рыгорам VII. Баляслаў выступіў на баку апошняга: у 1072 годзе адмовіўся плаціць даніну імператару і аб'явіў аб незалежнасці Польшчы, а ў 1074 годзе прызнаў польскую дзяржаву ленам папскага стальца. За гэта на наступны год Баляслаў атрымаў карону ад папы і стаў такім чынам каралём польскім.
Напрыканцы 1070-х гадах абвастрыліся ўнутраныя і знешнія праблемы Польшчы. Спробы Баляслава вярнуць да каралеўства Заходняе Памор'е поспехам не скончыліся. У 1077 годзе Баляслаў зноў рушыў на Кіеў, бо яго сябра Ізяслаў страціў там уладу. Горад быў узяты, а Ізяслаў зноў стаў княжам кіеўскім. Аднак як толькі польскія войскі вярнуліся дахаты, супраць Ізяслава выступілі ворагі і забілі яго. Асноўная праблема была ва ўзмацненні незалежнасці польскай арыстакратыі, якую падтрымлівалі Чэхія і Свяшчэнная Рымская імперыя. Пасля катаванння Баляславам епіскапа кракаўскага Станіслава, якога абвінавачвалі ў здрадзе, у краіне пачаўся мяцеж магнатаў. На чале паўстання стаў малодшы брат караля Уладзіслаў I Герман. У 1079 годзе Баляслаў быў скінуты з трону і выгнаны з Польшчы. Свой прытулак ён знайшоў у Венгрыі, дзе памёр праз два гады.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баляслаў II Смелы