Баляслаў II Смелы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:
| перыядпачатак = [[1058]]
| перыядпачатак = [[1058]]
| перыядканец = [[1076]]
| перыядканец = [[1076]]
| папярэднік = [[Казімір I Аднаўляльнік]]
| папярэднік = [[Казімір I Аднавіцель]]
| каментар = У [[1076]] г. Баляслаў II быў каранаваны [[кароль|каралём]] Польшчы.
| каментар = У [[1076]] г. Баляслаў II быў каранаваны [[кароль|каралём]] Польшчы.
| тытул_2 = [[Спіс каралёў Польшчы|Кароль Польшчы]]
| тытул_2 = [[Спіс каралёў Польшчы|Кароль Польшчы]]
Радок 21: Радок 21:
| месца смерці =
| месца смерці =
| дынастыя = [[Пясты]]
| дынастыя = [[Пясты]]
| бацька = [[Казімір I|Казімір I Аднаўляльнік]]
| бацька = [[Казімір I|Казімір I Аднавіцель]]
| маці = [[Марыя Дабранега|Дабранега Кіеўская]]
| маці = [[Марыя Дабранега|Дабранега Кіеўская]]
| муж =
| муж =

Версія ад 11:32, 7 кастрычніка 2012

Баляслаў II Смелы
Boleslaw II Śmiały
Князь Польшчы
1058 — 1076
Папярэднік Казімір I Аднавіцель
У 1076 г. Баляслаў II быў каранаваны каралём Польшчы.
Кароль Польшчы
1076 — 1079
Пераемнік Уладзіслаў I Герман

Нараджэнне каля 1042
Смерць 2 красавіка 1081(1081-04-02)
Род Пясты
Бацька Казімір I Аднавіцель
Маці Дабранега Кіеўская
Жонка Вышаслава[d]
Дзеці гл. у тэксце
Дзейнасць воін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў II Смелы (польск.: Bolesław II Śmiały, 10422 красавіка 1081) — княжа Польшчы з 1058 года, кароль Польшчы з 1076 года. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, быў сынам князя польскага Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, сястры Яраслава Уладзіміравіча, вялікага князя кіеўскага.

Баляслаў праводзіў вонкавую палытыку ў традыцыях свайго прадзеда, Баляслава I Храбрага. Княжа неаднойчы ўмешваўся ва ўнутраную палітыку суседзяў, як то Венгрыі, калі ён аказваў ваенную падтрымку герцагу Беле супраць караля Андрэ I у 1057 годзе, а пазней, у 1074 годзе, дапамог Гезу скінуць са стальца караля Шаламона. Абапіраючыся на звяз з Венгрыяй і Кіеўскай Руссю, Баляслаў II у 1061 годзе ўмяшаўся ў міжусобіцу ў Чэхіі, але пацярпеў паразу. Пасля выгнання ў 1068 годзе з Кіева вялікага князя Ізяслава, сябра Польшчы, Баляслаў на наступны год здзейсніў паход на Кіеў і жорстка расправіўся з ворагамі Ізяслава.

Узмацненню міжнароднага прэстыжу польскай дзяржавы спрыяла таксама ўмяшанне Баляслава ў барацьбу за інвестытуру паміж імператарам Генрыхам IV і Папам Рымскім Рыгорам VII. Баляслаў выступіў на баку апошняга: у 1072 годзе адмовіўся плаціць даніну імператару і аб'явіў аб незалежнасці Польшчы, а ў 1074 годзе прызнаў польскую дзяржаву ленам папскага стальца. За гэта на наступны год Баляслаў атрымаў карону ад папы і стаў такім чынам каралём польскім.

Напрыканцы 1070-х гадах абвастрыліся ўнутраныя і знешнія праблемы Польшчы. Спробы Баляслава вярнуць да каралеўства Заходняе Памор'е поспехам не скончыліся. У 1077 годзе Баляслаў зноў рушыў на Кіеў, бо яго сябра Ізяслаў страціў там уладу. Горад быў узяты, а Ізяслаў зноў стаў княжам кіеўскім. Аднак як толькі польскія войскі вярнуліся дахаты, супраць Ізяслава выступілі ворагі і забілі яго. Асноўная праблема была ва ўзмацненні незалежнасці польскай арыстакратыі, якую падтрымлівалі Чэхія і Свяшчэнная Рымская імперыя. Пасля катаванння Баляславам епіскапа кракаўскага Станіслава, якога абвінавачвалі ў здрадзе, у краіне пачаўся мяцеж магнатаў. На чале паўстання стаў малодшы брат караля Уладзіслаў I Герман. У 1079 годзе Баляслаў быў скінуты з трону і выгнаны з Польшчы. Свой прытулак ён знайшоў у Венгрыі, дзе памёр праз два гады.

Спасылкі