Салары: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Этнічная група| group = Салары <br /> (''Salar'er'') | image = 300px | caption = <div style=...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:
Image:Salar muslim wedding in Xunhua.jpg|Саларскае вяселле. Фота 1932 г.
Image:Salar muslim wedding in Xunhua.jpg|Саларскае вяселле. Фота 1932 г.
Image:Minaret and tower of Salar mosque shrine in Kehtsikung.jpg|Саларская мячэць. Фота 1933 г.
Image:Minaret and tower of Salar mosque shrine in Kehtsikung.jpg|Саларская мячэць. Фота 1933 г.
</gallery>


==Мова==
==Мова==

Версія ад 03:24, 8 кастрычніка 2012

Салары
(Salar'er)
Агульная колькасць 136000
Рэгіёны пражывання Кітай
Мова саларская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы узбекі, уйгуры

Салары (саманазва Salar'er) — цюркскі народ, насельнікі памежжа правінцый Цынхай і Ганьсу КНР. Значная частка пражывае ў Сюньхуа-Саларскім аўтаномным павеце правінцыі Цынхай. Агульная колькасць (2011 г.) - 136 тыс. чал.

Гісторыя

Салары паходзяць ад групы цюркаў-мусульман, якія пакінулі ў XIII ст. Самарканд і перасяліліся не далёка ад паўночнай мяжы Тыбета. У 1370 г. яны трапілі ў залежнасць ад Кітая. Сярод вярхушкі салараў распаўсюдзіліся кітайскія тытулы і прозвішчы.

У XVIII ст. сярод мясцовых вернікаў распаўсюдзіліся суфійскія вучэнні. Пад іх уплывам у 1781 г. успыхнула саларскае паўстанне, задушанае кітайскім войскам. У 1895 г. паўстанне паўтарылася, прычым суправаджалася крывавымі сутычкамі з мусульманамі-хуэй.

У 1930-ых гг. салары падтрымалі кітайцаў у барацьбе з Японіяй, служылі ў кітайскай арміі генерала Ма Буфанга, праявілі сябе як адважныя і даволі жорсткія салдаты, што асабліва праявілася ў баях у верасні 1940 г. Пасля вайны частка салараў перайшла на бок кітайскіх камуністаў, але былі і тыя, хто вёў барацьбу да кан. 1950-ых гг.

У нашы дні салары прызнаюцца як афіцыйная нацыянальная меншасць, якая мае адпаведныя правы і прывілегіі.

Асаблівасці культуры

Мова

Мова салараў належыць да цюркскай моўнай сям'і, вельмі блізкая да уйгурскай і ўзбекскай моў. Адзінай пісьмовасці не мае.

Рэлігія

Асноўная рэлігія — іслам.

Спасылкі