Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎У Сеціве: дапаўненне
Радок 27: Радок 27:
[[Катэгорыя:Беларуская Вайсковая Камісія]]
[[Катэгорыя:Беларуская Вайсковая Камісія]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстання]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстання]]
[[Катэгорыя:Калабарацыянізм на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускі калабарацыянізм]]
[[Катэгорыя:Памерлі 7 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі 7 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1983 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1983 годзе]]

Версія ад 06:57, 11 кастрычніка 2012

Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага

Антон Андрэевіч СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКІ (7.2.1892, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобл. — 7.3.1983, Шчэцін, Польшча), грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.

У 1910 скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Літвы. У 1913-15 вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 у арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галіцыі і пад Вільняй. Капітан.

З 1917 жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 выехаў у Растоў-на-Доне; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў Эстоніі. Летам 1920 вярнуўся ў Беларусь. У снежні 1920 узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 быў інтэрнаваны.

У 1921-39 быў праваслаўным святаром, настаўнічаў.

Арыштаваны 19.6.1941 у Германіі. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка 1941 да ліпеня 1944 працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах, удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік Беларускай краёвай абароны.

Арыштаваны 30.4.1945. Да лістапада 1947 знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 па амністыі.

Апошнія гады правёў у Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920.

Шаблон:Літ

У Сеціве