Мінога рачная: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: vi:Lampetra fluviatilis
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 53: Радок 53:


== Ахова ==
== Ахова ==
{{Чырвоная кніга Беларусі}}
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла}}
Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Польшчы.
Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Польшчы.



Версія ад 16:16, 15 кастрычніка 2012

Мінога рачная
Мінога рачная
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Надклас: Бяссківічныя
Клас: Кругларотыя
Падклас: Міногі
Атрад: Міногападобныя
Сямейства: Міногавыя
Род: Lampetra
Від: Мінога рачная
Навуковая назва
Lampetra fluviatilis (Linnaeus, 1758)
ITIS  159719
NCBI  7748

Мінога рачная (Lampetra fluviatilis) — жывёла класа кругларотых.

Апісанне

Адзін з буйных прадстаўнікоў атрада - даўжыня цела дасягае 50 см, маса - 130 г. Цела падоўжанае, чэрвепадобнае, без лускі. Ззаду галовы паабапал цела размешчаныя па 7 жаберных адтулін. Маецца два спінных плаўнікі, другі з якіх пераходзіць у хваставы, грудныя і брушныя плаўнікі адсутнічаюць. Няпарная насавая адтуліна размешчана наперадзе вока. Адасобленыя сківіцы адсутнічаюць - рот у выглядзе присмоктвальнай круглявай варонкі. Па баках верхнясківічнай пласцінкі маецца па адным зубу, на ніжнясківічнай - 7 зубоў. Верхнія губныя зубы (ад 4 да 13) размешчаныя беспарадачна, маецца 3 унутраных бакавых зубы. Ад іншых відаў роду адрозніваецца адсутнасцю ніжніх губных і вонкавых бакавых зубоў. Лічынкі, якія вылупіліся з ікры, даўжынёй да 4 мм нагадваюць чарвякоў і маюць светла-жоўтую афарбоўку, а пасля лічынкі набываюць афарбоўку, маскіравалую іх у пяску і глеі. У дарослых міног спіна і бакі цёмна-шэрыя з металічным бляскам, бруха светла-жоўтае або матава-белае.

Распаўсюджанне

Шырока распаўсюджаны ў Еўропе від. Адзначаны ў рэках басейнаў Балтыйскага і Паўночнага мораў на захад да Францыі і на поўнач па заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі, у басейне рэк Дунай, Рона і По, а таксама на заходнім узбярэжжы Італіі. На тэрыторыі Беларусі ў цяперашні час магчыма сустрэць толькі ў басейне р. Вілія.

Асаблівасці біялогіі

Вылупіўшыся з ікры, лічынкі да аднаго тыдня праводзяць на ўчастках рэк з моцнай плынню ў паглыбленнях паміж камянямі або галькай, затым цячэннем зносяцца на заіленыя, з пясчаным грунтам участкі рэк, дзе закопваюцца ў глей або пясок (стадыя пескарыйкі). Па заканчэнні лічынкавага перыяду і завяршэнні метамарфоза міногі скочваюцца ў моры, дзе нагульваюцца на мелкаводдзях або ў прыбярэжнай зоне, а па завяршэнні нагульнага перыяду заходзяць у рэкі.

Ахова

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Польшчы.

У Сеціве