Безансон: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: ext:Besançon |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 78: | Радок 78: | ||
У [[1960-я]] гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — [[Плануаз]]. |
У [[1960-я]] гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — [[Плануаз]]. |
||
== Славутасці == |
|||
* [[Безансонская крэпасць]] — спраектаваная Сэбастыянам Вабаном. Уключае ў сябе цытадэль, гарадскія сцены і [[форт Грыфон]]. У [[2008]] годзе гэтыя ўмацаванні былі абвешчаныя [[ЮНЕСКА]] помнікамі [[Сусветная спадчына|Сусветнай спадчыны]] ў ліку 13 іншых умацаванняў Вабана. |
|||
== Вядомыя ўраджэнцы == |
|||
* [[Віктор Гюго]] — французскі пісьменнік |
|||
* [[браты Люм'ер]] — вынаходнікі кінематографа |
|||
== Спасылкі == |
|||
{{Commons|Category:Besançon}} |
|||
* [http://www.besancon.fr/ Афіцыйны сайт] |
|||
{{DEFAULTSORT:Безансон}} |
{{DEFAULTSORT:Безансон}} |
||
[[Катэгорыя:Гарады Францыі]] |
[[Катэгорыя:Гарады Францыі]] |
Версія ад 11:22, 16 кастрычніка 2012
Горад
Безансон
Besançon
| ||||||||||||||||||||||||||
Безансон (фр. Besançon, класіч. лац. Bysantium, сярэд.-веч.лац. Vesuntio, Vesontio) — горад на ўсходзе Францыі, у меандры ракі Ду, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ду і рэгіёну Франш-Контэ. Машынабудаванне, гадзіннікавая, тэкстыльная і швейная прамысловасць. У 2005 годзе колькасць насельніцтва склала 114,9 тыс. жыхароў.
Гісторыя
У старажытнасці быў цэнтрам Гальскага племені секванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліем Цэзарам. З IV стагоддзя вядомыя безансонскія біскупы, якія з часам сталі архібіскупамі, узялі кіраванне горадам у свае рукі. Аж да 1654 года ён заставаўся вольным горадам ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Безансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін з мясцовых жыхароў, кардынал Гранвела, запраўляў знешняй палітыкай імперыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў па загаду Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэнне Вабана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.
У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіравання Франш-Кантэ. У 1671 годзе ў Безансон пераехаў з Доля ўніверсітэт Франш-Кантэ, адкрыты яшчэ ў XV стагоддзі як «універсітэт Дзвюх Бургундый».
У канцы XVIII стагоддзя ўцекачы з Швейцарыі заклалі асновы прамысловасці Безансона. У XIX стагоддзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Гюго, сацыялісты Шарль Фур'е і П'ер Жазеф Прудон, а таксама браты Люм'ер. Стэндаль змясціў у Безансон частку дзеяння рамана «Чырвонае і чорнае».
У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — Плануаз.
Славутасці
- Безансонская крэпасць — спраектаваная Сэбастыянам Вабаном. Уключае ў сябе цытадэль, гарадскія сцены і форт Грыфон. У 2008 годзе гэтыя ўмацаванні былі абвешчаныя ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай спадчыны ў ліку 13 іншых умацаванняў Вабана.
Вядомыя ўраджэнцы
- Віктор Гюго — французскі пісьменнік
- браты Люм'ер — вынаходнікі кінематографа
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безансон
- Афіцыйны сайт