Дэльта Ганга: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: ro:Delta Gangelui |
др r2.7.2+) (робат дадаў: sh:Ganges (delta) |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[ro:Delta Gangelui]] |
[[ro:Delta Gangelui]] |
||
[[ru:Дельта Ганга]] |
[[ru:Дельта Ганга]] |
||
[[sh:Ganges (delta)]] |
|||
[[th:สามเหลี่ยมปากแม่น้ำคงคา]] |
[[th:สามเหลี่ยมปากแม่น้ำคงคา]] |
||
[[uk:Дельта Гангу]] |
[[uk:Дельта Гангу]] |
Версія ад 01:48, 18 кастрычніка 2012
Дэльта Ганга — самая буйная дэльта ў свеце, размешчана ў гістарычным рэгіёне Бенгалія. Складаецца з больш за 240 рэк і ўтвараецца ў выніку зліцця асноўных рэк Ганга і Брахмапутры.
Дэльта Ганга мае форму трохвугольніка і пакрывае плошча ў 105 640 км², ці ўдвая больш дэльты Місісіпі. Басейн рэк, якія ўпадаюць у Індыйскі акіян у дэльце Ганга, ахоплівае Індыю, КНР, Бутан, Непал і Бангладэш. Дэльта Ганга падзяляецца на ўсходнюю (больш актыўную) і заходнюю (меней актыўную) частку. Яна складаецца з лабірынта рэчышчаў, балот, азёр і заліўных астравоў. Нацыянальны парк Сундарбан, у якім размешчаны самы вялікі мангравы лес у свеце, з'яўляецца часткай дэльты Ганга.
Нягледзячы на рыскі паводак і цыклонаў, у дэльце Ганга пражываюць больш 145 мільёнаў чалавек. Паміж 1961 і 1991 гадамі ад гэтых прыродных з'яў загінула звыш 700 тысяч чалавек.