Генадзь Васілевіч Навіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: палітэхніч → політэхніч, нараджэння = <br /> → нараджэння =, рэм’ер → рэм'ер (4) using AWB
др r2.7.3) (робат дадаў: lt:Genadijus Novickis
Радок 88: Радок 88:
[[fi:Henadz Navitski]]
[[fi:Henadz Navitski]]
[[fr:Hienadz Navitski]]
[[fr:Hienadz Navitski]]
[[lt:Genadijus Novickis]]
[[pl:Hienadź Nawicki]]
[[pl:Hienadź Nawicki]]
[[pt:Guennadi Novitsky]]
[[pt:Guennadi Novitsky]]

Версія ад 16:46, 20 кастрычніка 2012

Генадзь Навіцкі
Старшыня Савету Рэспублікі НС РБ 3-га склікання
28 ліпеня 2003 — 27 верасня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Аляксандр Вайтовіч
Пераемнік Барыс Батура
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
10 кастрычніка 2001 — 10 ліпеня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Ярмошын
Пераемнік Сяргей Сідорскі

Нараджэнне 2 студзеня 1949(1949-01-02) (75 гадоў)
Магілёў, БССР
Партыя
Адукацыя
  • БПІ (1971)
  • Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС[d] (1988)
Прафесія інжынер-будаўнік
Дзейнасць інжынер-праектыроўшчык будаўнічых канструкцый, палітык
Узнагароды

Гена́дзь Васі́левіч Наві́цкі (нарадзіўся 2 студзеня 1949 года ў Магілёве) — прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь (20012003), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008).

Бiяграфiя

У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Пасля сканчэння БПІ працаваў майстрам, начальнікам участка будаўнічага ўпраўлення 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 — галоўны інжынер будаўнічага ўпраўлення 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.

З 1977 па 1981 — інструктар аддзелу будаўніцтва Магілёўскага абкому КПБ.

З 1981 па 1985 — галоўны інжынер Магілёўскага Аблміжкалгасбуда.

З 1985 по 1988 — загадчык аддзелам будаўніцтва Магілёўскага абкому КПБ.

У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1988 па 1994 — старшыня праўлення Магілёўскага аблсельбуда. Падчас выбарчай кампаніі 1994 года збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнка.

З 1994 па 1997 — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

З 1997 по 2001 — Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

6 кастрычніка 2000 года прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Беларускі банк развіцця».

1 кастрычніка 2001 года ўказам прэзідэнта прызначаны выконваючым абавязкі Прэмер-міністра Рэспублікі Беларусь (на месца Уладзіміра Ярмошына).

10 кастрычніка 2001 года ўказам прэзідэнта са згоды Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 2003 года ўказам прэзідэнта вызвалены з пасады.

28 ліпеня 2003 года сесіяй верхняй палаты парламента аднагалосна абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання.

15 лістапада 2004 года Г. Навіцкі зноў абраны старшынёй Савета Рэспублікі.

27 верасня 2008 сышоў у адстаўку з паста старшыні Савета Рэспублікі.

Сям’я

Жанаты. Мае двух сыноў.

Спасылкі

Шаблон:Главы ўрадаў Беларусі