Сербскахарвацкая мова: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат змяніў: bs:Srpskohrvatski jezik |
др r2.7.2+) (робат змяніў: da:Serbokroatisk (sprog) |
||
Радок 162: | Радок 162: | ||
[[cu:Срьбьскохръватьско ѩꙁꙑчьно събраниѥ]] |
[[cu:Срьбьскохръватьско ѩꙁꙑчьно събраниѥ]] |
||
[[cy:Serbo-Croateg]] |
[[cy:Serbo-Croateg]] |
||
[[da:Serbokroatisk]] |
[[da:Serbokroatisk (sprog)]] |
||
[[de:Serbokroatische Sprache]] |
[[de:Serbokroatische Sprache]] |
||
[[dsb:Serbisko-chorwatska rěc]] |
[[dsb:Serbisko-chorwatska rěc]] |
Версія ад 08:47, 25 кастрычніка 2012
Сербскахарвацкая | |
---|---|
Саманазва |
српскохрватски / hrvatskosrpski hrvatski ili srpski / српски или хрватски |
Краіны | Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах |
Рэгіёны | Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа |
Афіцыйны статус | - |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 17 мільёнаў |
Класіфікацыя | |
Сербскахарвацкая | |
Пісьменнасць | лацініца, кірыліца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | sh |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | hbs |
WALS | scr |
Ethnologue | hbs |
Linguasphere | 53-AAA-g |
ABS ASCL | 3507 |
IETF | sh |
Glottolog | sout1528 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сербскахарвацкая ці харвацкасербская мова (таксама сербская або харвацкая, харвацкая аб сербская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — паўднёваславянская мова.
Тэрмін «сербскахарвацкая мова» выкарыстоўваўся для абагульнення пад адной назвай сукупнасці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне і Харватыі. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазней і македонскай) з 1918 да 1991 года.
Літаратурны стандарт базіраваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.
Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філолагам Ярнеем Копітарам у ліставанні ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філолага Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.
З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся сербская, харвацкая, баснійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.
Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміну. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы лаканічнасці пры абазначэнні сукупнасці некалькі моў. Альтэрнатыўная назва баснійская/харвацкая/сербская мова (БХС) з'явілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясістэма».
Узаемна зразумелыя формы сербскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назвамі ў Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босніі і Герцагавіне.
Прыклады адрозненняў у лексіцы
Беларуская мова | Руская мова | Харвацкая мова | Сербская мова |
---|---|---|---|
Параўнаць | Сравнить | Usporedba | Поређење (Poređenje) |
Еўропа | Европа | Europa | Европа (Evropa) |
Нідэрланды | Нидерланды | Nizozemska | Холандија (Holandija) |
Італьянцы | Итальянцы | Talijani | Италијани (Italijani) |
Сусвет | Вселенная | Svemir | Васиона (Vasiona) |
Пазваночнік | Позвоночник | Kralježnica | Кичма (Kičma) |
Паветра | Воздух | Zrak | Ваздух (Vazduh) |
Адукацыя | Образование | Odgoj | Васпитање (Vaspitanje) |
Тыдзень | Неделя | Tjedan | Седмица (Sedmica) |
Гісторыя | История | Povijest | Историја (Istorija) |
Порткі | Штаны | Hlače | Панталоне (Pantalone) |
Страўнік | Желудок | Trbuh | Стомак (Stomak) |
Навука | Наука | Znanost | Наука (Nauka) |
Асобна | Лично | Osobno | Лично (Lično) |
Асоба | Лицо | Osoba | Лице (Lice) |
Аб’яднаныя нацыі | Объединенные Нации | Ujedinjeni Narodi | Уједињене Нације (Ujedinjene Nacije) |
Хлеб (Краюха) | Хлеб | Kruh | Хлеб (Hleb) |
Штучнае | Искусственное | Umjetno | Вештачки (Veštački) |
Крыж | Крест | Križ | Крст (Krst) |
Спасылкі