Выбранцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Выбра́нцы''' - ваенна-служылая група сельскага насельніцтва ў Рэч Паспалітая|Рэчы Паспа...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:36, 28 кастрычніка 2012

Выбра́нцы - ваенна-служылая група сельскага насельніцтва ў Рэчы Паспалітай ў 16—18 стагоддзях.

У Польшчы пяхота з выбранцаў узнікла ў 1578 па ініцыятыве караля Стафана Баторыя на ўзор вугорскай пяхоты, у ВКЛ — у 1595. Выбіралі Выбранцаў у каралеўскіх маёнтках (1 чал. ад 20 двароў). За сваю службу выбранцы i ix сем'і вызваляліся ад усіх падаткаў i павіннасцей, прывілеі выбранцаў («выбранецкае права») пашыраліся i на ix нашчадкаў.

У пачатку 17 стагоддзя ў войску ВКЛ было 12 рот выбранцаў (крыху больш за 1 тысячу чалавек). Яны ўдзельнічалі ў вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1609—18 гадох. У 1-й палове 17 стагоддзя магнаты ВКЛ стваралі атрады выбранцаў i ў прыватных войсках, набіраючы ix з дробнай шляхты, вольных людзей i сялян. За вайсковую службу выбранцы атрымлівалі «ў вечнасць» зямлю.

У 2-й пал. 17 ст. В. засталіся только на Случчыне (вёскі Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзёры, Сярагі). Яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне (пяхота, мушкецёры, грэнадзёры), у залежнасці ад вайсковага звання мелі зямельныя надзелы ад 0,5 да 1,5 валокі, якія пера-ходзілі ў спадчыну па мужчынскай лініі. Фармальна (з 1659) В. лічыліся ў войску ВКЛ, фактычна ж былі васаламі магнатаў, мелі прывілеі ад каралёў i магнатаў, вызваляліся ад падаткаў. Зброюі мундзі-ры куплялі за свой кошт, адзін тыдзень В. служылі, другі — працавалі на сваім надзеле. У судовых адносінах яны былі экстэрытарыяльныя, падсудныя толькі суду ваеннага губернатара Слуцкага княства; у спрэчных справах са шляхтай, гараджанамі i сялянамі В. судзіліся ў зам-кавым судзе. Пасля далучэння Беларусі да Pac. імперыі i скасавання слуцкага гарнізона Дамінік Радзівіл у 1808 намагаўся перавесці В. (каля 1500 чал.) на паншчыну, што выклікала ix бунт i пера-дачу справы ў pac. суды. Частка В. дака-зала свае правы на дваранства, іншыя — на вольнасць. У1811 яны былі залічаны ў разрад вольных хлебаробаў, але працягвалі судовую справу супраць Радзівіла, адстойваючы свае правы на волю i зямлю. У1834 Дзярж. савет i цар Мікалай I прызналі ix «не залічанымі ў сялянства»; В. былі прызнаны вольнымі, але ix зямля — памешчыцкай. Тады В. адмовіліся плаціць чынш спадкаемцу Радзівіла кн. Вітгенштэйну. Толькі ў 1846 Слуцк i землі 6 выбранецкіх вёсак былі выкуплены ў яго дзяржавай. У 1868 В., спрабуючы замацаваць свае правы на зямлю, патрабавалі вылучыць ix вёскі ў асобную воласць, не жадаючы быць у адной воласці з былымі прыгоннымі сялянамі, але міравы з'езд пасрэднікаў адмовіў ім, не жадаючы патураць «шля-хецкай пагардзе да хлопства». У 1870 В. атрымалі люстрацыйныя акты на зямлю i ў 1871 перайшлі на выкупныя плацяжы. Да пач. 20 ст. мелі спецыфічныя рысы побыту, некаторыя В., што захавалі граматы, былі адноўлены ў правах дваранства.