Камп’ютарная мыш: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ky:Чычкан (манипулятор)
др r2.7.3) (робат дадаў: sa:मूषकम्
Радок 167: Радок 167:
[[ro:Maus]]
[[ro:Maus]]
[[ru:Компьютерная мышь]]
[[ru:Компьютерная мышь]]
[[sa:मूषकम्]]
[[scn:Mouse]]
[[scn:Mouse]]
[[sh:Kompjuterski miš]]
[[sh:Kompjuterski miš]]

Версія ад 01:32, 3 лістапада 2012

Адна з першых мышэй

Мыш (англ.: mouse) – прыстасаванне, якое ўжываецца падчас працы з графічным інтэрфейсам камп'ютара. Вынайдзена Дугласам Энгельбартам у 1963 годзе. Мыш робіць магчымым кіраванне курсорам на экране камп'ютара шляхам яе перамяшчэння па плоскай паверхні. Мыш вылічае змены свайго палажэння на паверхні, і пасля яго змянення на лічбавы выгляд камп'ютар адпаведна змяняе палажэнне курсора на экране.

Механічная мыш

Сучасная механічная мыш

Найстарэйшым тыпам мышы з'яўляецца “механічная мыш”, у гэтым прыстасаванні выкарыстоўваецца металічны шарык, пакрыты гумай, і сістэма валікаў. Шарык пад уздзеяннем перамяшчэння па паверхні, па якой яе перамяшчае карыстальнік, круціцца. Ён выклікае абарачэнне дзвюх перпендыкулярна размешчаных валікаў, якое перадае курсору на экран кірунак руху. З-за таго, што рух шарыка мышы патрабуе роўную паверхню з адпаведным пакрыццём, пад мыш кладуць спецыяльны дыванок. Пад час ужывання мышы бруд з дыванка пераносіцца на шарык і валікі. Гэта выклікае праблемы ў працы мышы і патрабуе чысткі як мышы так і дыванка праз некаторы час.

Аптычная мыш

Сучасная аптычная мыш

Сучасным вынаходніцтвам з'яўляецца аптычная мыш. У аснове такой мышы ўсталявана адзін ці больш электралюмэнісцэнтных дыёдаў, якія асвятляюць паверхню пад мышшу, і сістэма аптычных сэнсараў, можа ўключаць і лічбавы сігнальны працэсар, які служыць для аналізу змен палажэння на паверхні. Найноўшым рашэннем можа быць усталяванне лазара замест дыёда, што яшчэ больш палепшыць працу мышы. Дзякуючы апошнім вынаходніцтвам, знікла механіка, схільная да забруджвання, і сучасныя мышы функцыянуюць практычна на любой паверхні, не патрабуючы падкладкі.

Клавішы

Класічная мыш мае дзве клавішы, аднак, у апошні час іх колькасць паступова павялічваецца, з'явілася колца. Пры наяўнасці колца пракруткі, націск на яго азначае націск на сярэднюю клавішу.

Вытворцы камп'ютарных мышэй

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Link GA