Аблога Шклова (1654): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Аблога Шклова (1654)''' — эпізод [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]].
'''Аблога [[Горад Шклоў|Шклова]] (1654)''' — эпізод [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]].


Пасля [[бітва пад Шкловам, 1654|бітвы пад Шкловам]] (12.8.1654), войскі А. Н. Трубяцкога падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкі спадзяваўся з дапамогай [[Копысь|копыскага]] мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.
Пасля [[бітва пад Шкловам, 1654|бітвы пад Шкловам]] (12.8.1654), войскі А. Н. Трубяцкога падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкі спадзяваўся з дапамогай [[Копысь|копыскага]] мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.

Версія ад 10:48, 6 лістапада 2012

Аблога Шклова (1654) — эпізод вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.

Пасля бітвы пад Шкловам (12.8.1654), войскі А. Н. Трубяцкога падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкі спадзяваўся з дапамогай копыскага мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.

Аблога пачалася 26 жніўня, першы прыступ адбыўся 27 жніўня, але быў адбіты. Пасля гэтага Трубяцкі загадаў рабіць шанцы вакол горада і пачалі абстрэл ўмацаванняў і ўнутранай забудовы. Пасля некалькіх дзён абстрэлу, рускія падрыхтаваліся да новага прыступу.

Абарону горада трымала 11 «сотняў» мяшчан, страты ад першага прыступу і абстрэлу склалі толькі 8 чалавек. Аднак, шклоўскі магістрат пасля дэбатаў вырашыў не чакаць новага прыступу і 31 жніўня горад быў здадзены.

Ужо ў студзені 1655 года, падчас ўдалай зімовай кампаніі рэчыпаспалітаўскіх войскаў, шклоўскія мяшчане думалі здаць ім горад, аднак новыя поспехі рускіх не далі гэтаму здзейсніцца. Летам 1655 года ў Шклове нават размяшчалася стаўка цара Аляксея.

Літаратура

  • Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ІSВN 5-343-00880-1. — С. 139—146.
  • Шклова абарона 1654 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 757.