Станіслаў Радзівіл (1559—1599): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Шляхціч |беларускае імя=Станіслаў Радзівіл |поўнае імя= |арыгінальнае імя= |партрэт=Stanisła...'
 
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Станіслаў Радзівіл
Радок 71: Радок 71:
[[Катэгорыя:Старосты жамойцкія]]
[[Катэгорыя:Старосты жамойцкія]]


[[be-x-old:Станіслаў Радзівіл]]
[[en:Stanisław Radziwiłł]]
[[en:Stanisław Radziwiłł]]
[[lt:Stanislovas Radvila II]]
[[ja:スタニスワフ・ラジヴィウ]]
[[ja:スタニスワフ・ラジヴィウ]]
[[lt:Stanislovas Radvila II]]
[[pl:Stanisław Radziwiłł (1559-1599)]]
[[pl:Stanisław Radziwiłł (1559-1599)]]

Версія ад 03:04, 11 лістапада 2012

Станіслаў Радзівіл
польск.: Stanisław Radziwiłł
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Вялікі маршалак літоўскі
1592 — 1595
Папярэднік Альбрэхт Радзівіл
Пераемнік Крыштаф Дарагастайскі

Нараджэнне 12 мая 1559(1559-05-12)
Лукішкі каля Вільні
Смерць 19 сакавіка 1599(1599-03-19) (39 гадоў)
Пасау
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Чорны
Маці Альжбета з Шыдлавецкіх
Жонка Марына з Мышкаў
Дзеці Станіслаў, Юрый, Мікалай Крыштаф, Альбрэхт Станіслаў
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Радзівіл (12 мая 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасау) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (15921595), староста жамойцкі1595).

Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтр — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Новагародскім павеце, Налібокамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаванні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.

Біяграфія

Надмагілле С. Радзівіла

Зь нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа і Юрыя, а таксама сясцёр Ганну Магдалену, Крысціну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Навучаўся ў Нясвіжы, Лейпцыгу, падарожнічаў у Італію, Іспанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моваў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 15801581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (15581582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.

У шлюбе з Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крысціну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштафа і Альбрэхта Станіслава[1].

Зноскі

Літаратура