Множанне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Norman (размовы | уклад)
пра табліцу памнажэння
Norman (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Памнажэ́нне''' – [[арыфметычная аперацыя]], якая палягае ў шматкратным [[складанне|складанні]] [[лік]]а самога з сабой. Лік, што складаецца, называецца [[множыва]]м, а колькасць паўтарэнняў множыва – [[множнік]]ам. Складанне двух аднолькавых лікаў раўназначна памнажэнню на 2, складанне трох аднолькавых лікаў - памнажэнню на 3 і г.д.
'''Памнажэ́нне''' ('''мно́жанне''') – [[арыфметычная аперацыя]], якая палягае ў шматкратным [[складанне|складанні]] [[лік]]а самога з сабой. Лік, што складаецца, называецца [[множыва]]м, а колькасць паўтарэнняў множыва – [[множнік]]ам. Складанне двух аднолькавых лікаў раўназначна памнажэнню на 2, складанне трох аднолькавых лікаў - памнажэнню на 3 і г.д.


Вынік памнажэння называецца [[здабытак|здабыткам]].
Вынік памнажэння называецца [[здабытак|здабыткам]].

Версія ад 19:06, 21 сакавіка 2008

Памнажэ́нне (мно́жанне) – арыфметычная аперацыя, якая палягае ў шматкратным складанні ліка самога з сабой. Лік, што складаецца, называецца множывам, а колькасць паўтарэнняў множыва – множнікам. Складанне двух аднолькавых лікаў раўназначна памнажэнню на 2, складанне трох аднолькавых лікаў - памнажэнню на 3 і г.д.

Вынік памнажэння называецца здабыткам.

Памнажэнне абазначаецца кропкай, або крыжыкам, які ставіцца між множывам і множнікам:

або – чытаецца «два памножыць на тры роўна шасці», або проста «два на тры ёсць шэсць».

У вылічальнай тэхніцы і праграмаванні памнажэнне часта пазначаецца знакам «*».

Памнажэнне лагічна ўзнікае там, дзе мае месца шматкратнае паўтарэнне чаго-небудзь. Напрыклад, да памнажэння зводзяцца наступныя задачы:

  • кожны дзень з Масквы на Мінск адпраўляюцца тры цягнікі. Колькі рэйсаў адбудзецца за тыдзень? (3 * 7 = 21)
  • колькі клетак мае табліца, у якой восем радкоў і шэсць слупкоў? (8 * 6 = 48)
  • колькі каштуюць пяць літраў мёду, калі адзін літр каштуе 15 рублёу? (15 * 5 = 75 р.)

Хаця здабытак любых натуральных лікаў можна вылічыць непасрэдна, здзейсніўшы адпаведную колькасць складанняў, памнажэнне невялікіх лікаў (меншых за 10) дзеля хуткасці выконваюць як адзіную (атамарную) аперацыю. Для гэтага здабыткі адназначных лікаў запамінаюць або карыстаюцца табліцай памнажэння.