Ігнацы Завіша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
== Жыццяпіс ==
== Жыццяпіс ==
З шляхецкага роду [[Завішы|Завішаў]] гербу [[Лебедзь (герб)|Лебедзь]], сын [[Крыштоф Станіслаў Завіша|Крыштофа Станіслава]].
З шляхецкага роду [[Завішы|Завішаў]] гербу [[Лебедзь (герб)|Лебедзь]], сын [[Крыштоф Станіслаў Завіша|Крыштофа Станіслава]].

У [[1717]] г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў [[Дрэздэн]]е. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тео, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб Апельштаат<ref>Завіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — [2], 600 s. — S. 38 — 39.</ref>. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага Дрэздана<ref>Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666-1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — [6], LXXIII, 438, [2] s., [2] k. tabl.: il. — S. 372 — 373.</ref>.


Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У [[1727]] ажаніўся з прадстаўніцай роду [[Агінскія|Агінскіх]] — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага [[Казімір Дамінік Агінскі|Казіміра Дамініка Агінскага]].
Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У [[1727]] ажаніўся з прадстаўніцай роду [[Агінскія|Агінскіх]] — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага [[Казімір Дамінік Агінскі|Казіміра Дамініка Агінскага]].

Версія ад 01:22, 18 лістапада 2012

Ігнацы Завіша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага. Мечнік1730) і вялікі падкаморы літоўскі1734), маршалак надворны літоўскі1736).

Граф «на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне». Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хаславіцкае, Суміліскае і Інтурскае староствы[1].

Жыццяпіс

З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, сын Крыштофа Станіслава.

У 1717 г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў Дрэздэне. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тео, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб Апельштаат[2]. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага Дрэздана[3].

Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У 1727 ажаніўся з прадстаўніцай роду Агінскіх — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага Казіміра Дамініка Агінскага.

У 1732 заснаваў базільянскі кляштар у Лядах[4], апекваўся ім[5]. Памёр без нашчадкаў[6], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[7].

Зноскі

  1. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭВКЛ С. 639.
  2. Завіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — [2], 600 s. — S. 38 — 39.
  3. Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666-1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — [6], LXXIII, 438, [2] s., [2] k. tabl.: il. — S. 372 — 373.
  4. Аляксандр Ярашэвіч. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
  5. Марозава С. В. Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
  6. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  7. Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.