Пётр з Дусбурга: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
 
imported>Move page script
(Няма розніцы)

Версія ад 01:54, 27 сакавіка 2007

ПЁТР З ДУСБУРГА, Пётр з Дуйсбурга (сяр. XIII ст. – пасля 1330), брат-святар і храніст Тэўтонскага ордэна. Дакладных звестак аб жыцці няма. Асноўны твор "Chronicon Terrae Prussiae", даведзены да 1326 з дадаткамі да 1330. Хроніка захавалася толькі ў копіях XV ст., у ёй змешчана ваенная гісторыя ордэна ў Прусіі, апісаны прусы і іх паганскія культы.