Касцёл Святога Аляксея (Івянец): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
Радок 99: Радок 99:
[[be-x-old:Касьцёл Сьвятога Аляксея (Івянец)]]
[[be-x-old:Касьцёл Сьвятога Аляксея (Івянец)]]
[[pl:Kościół św. Aleksego w Iwieńcu]]
[[pl:Kościół św. Aleksego w Iwieńcu]]
[[ru:Церковь Святого Алексея (Ивенец)]]

Версія ад 12:05, 20 лістапада 2012

Касцёл
Касцёл Святога Аляксея
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
53°53′44″ пн. ш. 26°44′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Івянец
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар Міхаіл Хатоўскі
Заснавальнік Эдвард і Альжбета Каверскія
Будаўніцтва 19051907 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Аляксеярымска-каталіцкая царква ў горадзе Івянец (Валожынскі раён, Мінская вобласць), помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гісторыя

Пасля Паўстання Каліноўскага ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіці касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Св. Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.

Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал Эдвард Каверскі і яго жонка Альжбета. 23 мая магілёўскім архібіскупам Ежы Юзэфам Шэмбекам быў асвечаны краевугольны камень новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў Міхаіл Хатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касцёл Святой Ганны ў Вільні. Будаўніцтва было скончана ў 1907 годзе і 3 снежня таго ж года храм асвечаны ксёндзом Янам Казялевічам у гонар Святога Аляксея[1].

Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. У 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. Напачатку 80-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртанні храма, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў 1989 годзе. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы[1].

Архітэктура

Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Нэагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.

Літаратура

  • Айцец Гжэгаж Квецень OFMConv 100-годдзе Чырвонага Касцела ў Івянцы // Ave Maria. — Мінск: 2007. — № 11 (151).
  • Анатоль Мiкалаевiч Кулагiн. Касцел святога Аляксея // Каталiцкiя храмы Беларусi. — Мiнск: «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», 2008. — С. 158-159. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
  • Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
  • Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Мінска-Магілёўская архідыяцэзія