Жэрмен Пілон: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
tagged isolated of cluster сірата0. |
untagged isolated. |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
{{DEFAULTSORT:Пілон Ж}} |
{{DEFAULTSORT:Пілон Ж}} |
||
{{Ізаляваны артыкул}} |
|||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
Версія ад 12:51, 21 лістапада 2012
Жэрмен Пілон (фр. Germain Pilon; каля 1530 — 1590) — французскі скульптар.
Працаваў пераважна ў круглай пластыцы, выконваў мемарыяльныя і партрэтныя выявы, звяртаўся да сюжэтаў і персанажаў антычных міфаў. Творы Пілона, у большай ступені, чым работы яго сучаснікаў, утрымліваюць рысы маньерызму. Гэта добра бачна нават у такіх кананічных скульптурах, як надмагіллі. Да лепшых адносяцца пахавальні Генрыха II (1563—70): адно — у выглядзе выяў трох грацый — ушаноўвала месца супакаення сэрца караля, другое ўяўляла сабой велічны маўзалей для цела манарха. У сталых работах Пілон вызначае дамінуючую ролю скульптуры, вызваляючы яе ад падпарадкавання архітэктурнаму ансамблю. Менавіта гэта асаблівасць праявілася ў надмагіллях кардынала Рэне дэ Бірага (1583—85) і Валянціны Бальбіяні (1583). Жану Пілону належаць выразная выява «Дзіяны» (1555), вострапсіхалагічныя партрэтныя бюсты каралёў Генрыха II (1570) і Карла IX (1580-ыя).
Літаратура
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэрмен Пілон