Адам Ягоравіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Сям'я: дапаўненне |
→Адукацыя: дапаўненне |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе |
Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе |
||
== Працоўная дзейнасць == |
|||
== Адукацыя == |
|||
У [[1882]] скончыў [[Нясвіжская настаўніцкая семінарыя|Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю]]. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У |
У [[1882]] скончыў [[Нясвіжская настаўніцкая семінарыя|Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю]]. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жніўні [[1882]] уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў [[Горад Мінск|Мінска]]. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына). |
||
У [[1885]]—[[1891]] загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З [[1886]] выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «[[Мінскі лісток (1886)|Минский листок]]», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «[[Народная воля]]». Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці. |
|||
У [[1892]] пераехаў у [[Горад Гродна|Гродна]], дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у [[Горад Ніжні Ноўгарад|Ніжнім Ноўгарадзе]], з [[1907]] у Яраслаўлі. У [[1920]]—[[1931]] загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. |
|||
У [[1932]] арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам [[Максім Горкі|М. Горкага]] і яго сям'і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў пра іх успаміны. |
|||
== Творы == |
== Творы == |
Версія ад 01:09, 22 лістапада 2012
Адам Ягоравіч Багдановіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1 красавіка (20 сакавіка) 1862 |
Месца нараджэння | мястэчка Халопенічы, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці |
Дата смерці | 16 красавіка 1940 (78 гадоў) |
Месца смерці | г. Яраслаўль |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Анэля Фаміна Асьмак[d] |
Жонка | Марыя Апанасаўна Багдановіч[d] |
Дзеці | Максім Адамавіч Багдановіч |
Род дзейнасці | мемуарыст, этнолаг, фалькларыст, гісторык, мовазнавец |
Навуковая сфера | этнаграфія, фалькларыстыка, гісторыя |
Альма-матар | Нясвіжская настаўніцкая семінарыя |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Ягоравіч БАГДАНОВІЧ 20 сакавіка (1 красавіка) 1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3 (6.4)), мяст. Халопенічы Бабруйскага павета Мінскай губерні, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці — 16 красавіка 1940, Яраслаўль), этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык.
Сям'я
Бацька — Юрый Лук'янавіч Багдановіч, жонкі — Марыя Апанасаўна Мякота, Аляксандра Паўлаўна Волжына, дзеці: ад Марыі — Вадзім, Максім, Леў, Ніна, ад Аляксандры — Аляксандр.
У 1888 годзе настаўнік 1-га гарадскога вучылішча Мінска Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869—1896). Яны былі матэрыяльна забяспечаны: Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленнем і асвятленнем, якая размяшчалася на Траецкай гары на вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча, што ў двары, у другім паверсе, у той час у ім змяшчалася 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкія кватэры, пазней гэта быў дом 25 (цяпер тут ўчастак вуліцы М. Багдановіча насупраць сквера каля Тэатра оперы і балета.
6 (18) сакавіка 1890 у сям'і нарадзіўся першынец — Вадзім, а 27 лістапада (9 снежня) 1891 другі сын — Максім.
З 1892 года А. Багдановіч служыў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка. Быў карэспандэнтам вядомага фалькларыста Паўла Шэйна. Некаторы час кіраваў публічнай бібліятэкай.
У Гродне сям'я жыла на ўскраіне горада, на Садовай. Тут 14 (26) лістапада 1894 нарадзіўся трэці сын — Леў, а ў маі 1896 года — дачка Ніна. Неўзабаве ад сухотаў памерла жонка Адама Ягоравіча.
У лістападзе 1896 пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. Тут у яго завязаліся сяброўскія адносіны з М. Горкім, з якім яны неўзабаве парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах — Кацярыне (Горкі) і Аляксандры (Багдановіч) Волжыных.
А. Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у сям'і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызентырыі ў чатырохгадовым узросце.
Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе
Працоўная дзейнасць
У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жніўні 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына).
У 1885—1891 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля». Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці.
У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 1920—1931 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах.
У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям'і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў пра іх успаміны.
Творы
- Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времен крепостного права. Гродно, 1894.
- Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895
- Страницы из жизни Максима Горького. Материалы к биографии Максима Богдановича. Мои воспоминания. Мн., 1965
- Язык земли: Этнологический очерк. Ярославль, 1966.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964
- Пширков, Ю. С. А. Е. Богданович / Ю. С. Пширков. — Мінск : Наука и техника, 1966. — 128 с.
- Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975
- Зуборев Л. И. Крик буревестника: Ист.-докум. повесть о М. Горьком и Богдановичах. Мн., 1989; БП, т.1
- Богданович А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича // Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. — Мн.: Маст. літ., 1975.
- Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975
Спасылкі
Адам Ягоравіч Багдановіч у Вікікрыніцах | |
Адам Ягоравіч Багдановіч на Вікісховішчы |