Флейта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28: Радок 28:
[[Катэгорыя:Флейта|*]]
[[Катэгорыя:Флейта|*]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Музычныя інструменты паводле алфавіту]]


{{Link FA|sr}}
{{Link FA|sr}}

Версія ад 23:14, 26 лістапада 2012

Флейты

Фле́йта (ням.: Flöte) — агульная назва для шэрагу інструментаў з групы драўляных духавых. У адрозненні ад іншых духавых інструментаў, у флейты гукі ўтвараюцца ў выніку рассячэння плыні паветра аб грань, замест выкарыстання язычка. Музыка, які грае на флейце, звычайна мянуецца флейтыстам. Флейтай звычайна называюць найбольш распаўсюджаную ў прафесійнай музыцы разнавіднасць флейтаў — папярочную флейту. Флейта з'яўляецца адным з самых старажытных музычных інструментаў. Прабацькам флейты можна назваць звычайны свісток, які з'явіўся яшчэ ў старажытных народаў, і ў тыя часы быў хутчэй не музычным інструментам, а цацкай альбо прыстасаваннем для выканання рэлігійных магічных абрадаў, як напрыклад, у індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, якія выгатаўлялі свісткі з гліны, касцей і дрэва.

Першыя флейта былі выраблены 35—40 тысяч гадоў да н.э. і знойдзены ў рэгіёне Швабская Альба ў Германіі. Гэтыя флейты паказваюць, што распрацаваная музычная традыцыя існавала з самага ранняга перыяду прысутнасці сучаснага чалавека ў Еўропе[1].

Гісторыя развіцця

Старажытнай формай флейты, відаць па ўсім, з'яўляецца свісток. Паступова ў свістковых люлечках сталі прарэзаць пальцавыя адтуліны, ператвараючы просты свісток у свістковую флейту, на якой ужо можна было выконваць музычныя творы. Першыя археалагічныя знаходкі флейты датуюцца 35—40 тысяч гадоў да нашай эры, такім чынам флейта з'яўляецца адным з самых старажытных музычных інструментаў у свеце[2].

Падоўжная флейта была вядома ў Старажытным Егіпце яшчэ пяць тысяч гадоў таму назад, і яна застаецца асноўным духавым інструментам на ўсім Блізкім Усходзе. Падоўжная флейта, якая мае 5—6 пальцавых адтулін і здольная да актаўнага перадуванню, забяспечвае поўны музычны гукарад, асобныя інтэрвалы ўнутры якога могуць змяняцца, утвараючы розныя лады пасродкам пераскражаваных пальцаў, закрыцця адтулін напалову, а таксама змены кірунку і сілы дыхання.

Глядзіца таксама

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Link FA