Амон (цар іўдзейскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: 'thumb|200px|Цар Амон на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, [[1553]] '''Амон''' - ({{lang-he|אָמוֹן}}, {{lang-...'
 
др Хомелка перанёс старонку Амон, цар тудзейскі у Амон, цар іудзейскі не пакінуўшы перасылкі
(Няма розніцы)

Версія ад 09:56, 27 лістапада 2012

Цар Амон на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Амон - (іўр.: אָמוֹן, грэч. Αμων; лац.: Amon) - чатырнаццаты цар Іудзейскага царства, сын Манасіі. Заняў пасаду ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў на працягу 2 год. Гады яго кіравання - з 643 па 641 гг. да н.э. Увайшоў у гісторыю як ганебны цар.

Названы ў гонар егіпетскага бога Амона, яго маці была Мешулемеф. Згодна Бібліі працягваў язычніцкую практыку свайго бацькі, хадзіў шляхамі свайго бацькі, пакланяўся і служыў ідалам. Згодна Талмуду Амон спаліў Тору, забараніў служэнне ў Храме, у якім з-за бездзейнасці на алтары з'явілася павуцінне, і такім чынам моцна грашыў. Такую ж сітуацыю падае і Іосіф Флавій, апісваючы Амона як грахоўнага цара.

Пасля двух гадоў валадарства супраць Амона саставілі змову яго паслугачы. Ён быў забіты, а яго месца заняў васьмігадовы сын Іасія. Адной з прычын змовы даследчыкі называюць незадаволеннасць Асірыйскім прыгнётам на Іудзею. Аднак пасля таго, як Іасія стаў царом, забойцы Амона сталі непапулярны ў краіне і былі пакараны смерцю.

Час, у які кіраваў Амон, характаразуецца палітычнымі зменамі на Блізкім Усходзе. Магутная Асірыя пачала губляць сваю дамінуючую ролю ў регіёне. На усходзе - Вавілон, а на поўдні - Егіпет, сталі набіралі палітычную моц. У такім палітычным вакууме для невялікіх дзяржаў, як Іудзея, утварылася выдатная магчымасць праводзіць уласную палітыку без знешняга ўмяшання.