Нясвіжскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: lt:Nesvyžiaus kolegija
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Езуіцкія калегіумы]]
[[Катэгорыя:Езуіцкія калегіумы]]
[[Катэгорыя:Горад Нясвіж]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжа]]


[[lt:Nesvyžiaus kolegija]]
[[lt:Nesvyžiaus kolegija]]

Версія ад 23:37, 28 лістапада 2012

Нясвіжскі езуіцкі калегіум — калегіум езуітаў, які існаваў у Нясвіжы ў 1586—1773 гадах.

Будынак калегіума быў злучаны с касцёлам Божага Цела крытай галерэяй, якая знаходзілася з алтарнага боку. Пляцоўку пад яго будаўніцтва ахвяраваў М. К. Радзівіл Сіротка, праект будынка, верагодна, таксама распрацаваў Я. М. Бернардоні. Першы камень закладзены 26 чэрвеня 1586 г., частка будынка была ўзведзена ў 1588 г., канчаткова завершана будаўніцтва ў 1599 г. Калегіум складаўся з чатырох крылаў і ўтвараў замкнёны двор. Пасля скасавання ордэна езуітаў з 1773 г. у будынку размяшчаліся школьныя ўстановы. З 1802 г. на тэрыторыі былога калегіума размясцілася ваеннае ведамства. Існаваўшыя пабудовы былі прыстасаваны пад казармы. У ходзе ваеннай кампаніі 1812 г. будынак быў моцна пашкоджаны. У 1822 г. будынкі былога калегіума былі цалкам перададзены з грамадзянскага артылерыйскаму ведамству. У 1844 г. складзены праектны план размяшчэння казармаў. Мяркуючы па планах 1859, 1865 г., на падмурках былога калегіума быў узведзены двухпавярховы будынак для лазарэта на 50 чалавек і нестраявой роты на 180 чалавек, які захаваўся да нашага часу.

Гл. таксама

Літаратура

  • Archiwum Rzymskie Societatis Jesu w Krakowie Pol 75 f. 167—202 (Historia fundationis 1587, Encomium N. Chr. Radziwiłł)
  • S. Załęski, Kolegium jezuitów w Nieświeżu, w: Przegląd Powszechny 54 (1897) s.239-252