Макаа: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др r2.7.3) (робат выняў: kk:Аумын |
||
Радок 87: | Радок 87: | ||
{{Link FA|zh-yue}} |
{{Link FA|zh-yue}} |
||
{{Link GA|ar}} |
{{Link GA|ar}} |
||
[[ace:Makèë]] |
[[ace:Makèë]] |
||
[[af:Macau]] |
[[af:Macau]] |
||
Радок 145: | Радок 146: | ||
[[jv:Makau]] |
[[jv:Makau]] |
||
[[ka:მაკაო]] |
[[ka:მაკაო]] |
||
[[kk:Аумын]] |
|||
[[kn:ಮಕಾವು]] |
[[kn:ಮಕಾವು]] |
||
[[ko:마카오]] |
[[ko:마카오]] |
Версія ад 17:57, 8 снежня 2012
| |||||
Гімн: «Марш добраахвотнікаў» | |||||
Заснавана | 1557: партугальская акупацыя;
13 жніўня 1862: партугальская калонія; | ||||
Афіцыйная мова | Кітайская[1], Партугальская | ||||
Сталіца | — | ||||
Форма кіравання | Залежная тэрыторыя[2] | ||||
Глава выканаўчай улады |
Фернанда Чуй | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
224-я ў свеце 29,2 км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
541 200[3] чал. (165-я) 18 527 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2007) • На душу насельніцтва |
$15,997 млрд (94-ы) $36 357[4] | ||||
Валюта | Патака | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mo | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MAC | ||||
Код МАК | MAC | ||||
Тэлефонны код | +853 | ||||
Часавыя паясы | +8 |
Мака́а, Спецыяльны адміністрацыйны раён Мака́а (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макаа адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.
Геаграфія
Макаа — горад у Кітаі на ўзбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвострава Макаа, астравоў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макаа знаходзіцца на мяжы трапічнай і субекватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпература студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасць ападкаў — 1800 мм.
Эканоміка
Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагоддзя эканоміка Макаа развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макаа складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаванне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам развіцця тэрыторыі з'яўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама развіццё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40 % СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макаа займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчавання — Кітай.
Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8 % працаздольнага насельніцтва).
Дэмаграфія
Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі канфесіямі з'яўляюцца: хрысціянства, даасізм, будызм. У горадзе размешчаны рэзідэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна іезуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай з'яўляецца патака, звязаная з ганконгскім доларам. Каля 97 % насельніцтва — кітайцы, 2 % — партугальцы.
Культура
Цэнтр гораду адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненне еўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб'ектаў (руіны каталіцкага сабора 1582—1602 г.г.), некалькі партугальскіх фартоў, самы стары маяк у Кітаі, ў 2005 г. былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.
Спорт
Зноскі
- ↑ У Асноўным законе Макаа запісана, што афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца «кітайская і партугальская». У той жа час закон не адзначае, якая з разнавіднасцей кітайскай мовы з'яўляецца стандартам. У мацерыковым Кітаі ў якасці стандартызаванай формы вусновай мовы выкарыстоўваецца путнхуа, а пісьмовай — спрошчаныя іерогліфы, у той час як стандартны кантонскі і поўныя іерогліфы ўжо доўгі час дэ факта з'яўляюцца стандартнымі моўнымі формамі ў Макаа.
- ↑ Макаа ніколі не быў незалежнай дзяржавай. У розны час ён знаходзіўся пад суверэнітэтам Кітая, Партугаліі. У 1999 годзе Кітай вярнуў сабе суверэнітэт над тэрыторыяй. У той жа час Макаа захоўвае значную аўтаномію і фармальна можа незалежна выбіраць кіраўніка.
- ↑ Estimates of population . Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 10 November 2009.
- ↑ Gross domestic product (GDP) and per-capita GDP . Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 3 чэрвеня 2007.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макаа
Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA