Радыеактыўны распад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up using AWB
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: yo:Ìtúká onítítànyindin
Радок 86: Радок 86:
[[war:Dunot radyoaktibo]]
[[war:Dunot radyoaktibo]]
[[yi:ראדיאאקטיוויטעט]]
[[yi:ראדיאאקטיוויטעט]]
[[yo:Ìtúká onítítànyindin]]
[[zh:放射性]]
[[zh:放射性]]
[[zh-yue:核衰變]]
[[zh-yue:核衰變]]

Версія ад 11:07, 9 снежня 2012

Ядзерная фізіка
Атамнае ядро · Радыеактыўны распад · Ядзерная рэакцыя · Тэрмаядзерная рэакцыя

Радыеактыўнасць (ад лац. Radius «прамень» і āctīvus «дзейсны») — ўласцівасць атамных ядраў самаадвольна (спантанна) змяняць свой склад (зарад Z, масавы лік A) шляхам выпускання элементарных часціц або ядзерных фрагментаў. Адпаведная з'ява завецца радыеактыўным распадам.

Устаноўлена, што радыеактыўнымі з'яўляюцца ўсе хімічныя элементы з парадкавым нумарам пасля 82 (гэта значыць пачынаючы з вісмута), і многія больш лёгкія элементы (праметый і тэхнецый не маюць стабільных ізатопаў, а ў некаторых элементаў, такіх як індый, калій або кальцый, частка прыродных ізатопаў стабільныя, іншыя ж радыеактыўныя).

Натуральная радыеактыўнасць — самаадвольны распад ядраў элементаў, якія сустракаюцца ў прыродзе.

Штучная радыеактыўнасць — самаадвольны распад ядраў элементаў, атрыманых штучным шляхам праз адпаведныя ядзерныя рэакцыі.