Тыніян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34: Радок 34:


==Гісторыя==
==Гісторыя==
[[File:House of Taga 3.JPG|thumb|140 px|''Тага'']]
[[File:House of Taga 3.JPG|thumb|140 px|left|''Тага'']]
Першымі насельнікамі Тыніяна былі [[чамора]], якіх у [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. [[Іспанія|іспанскія]] каланізатары перасялілі на [[Гуам]]. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся [[мегаліты|мегалітычны]] помнік ''Тага''. У [[1815]] г. з [[Каралінскія астравы|Каралінскіх астравоў]] на Тыніян перасяліліся [[рэфалуваш]].
Першымі насельнікамі Тыніяна былі [[чамора]], якіх у [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. [[Іспанія|іспанскія]] каланізатары перасялілі на [[Гуам]]. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся [[мегаліты|мегалітычны]] помнік ''Тага''. У [[1815]] г. з [[Каралінскія астравы|Каралінскіх астравоў]] на Тыніян перасяліліся [[рэфалуваш]].



Версія ад 19:22, 9 снежня 2012

Тыніян
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча101,01 км²
Найвышэйшы пункт171 м
Насельніцтва3 136 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва31,05 чал./км²
Размяшчэнне
15°00′ пн. ш. 145°38′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМарыянскія астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Тыніян (Ціхі акіян)
Тыніян
Тыніян
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тынія́н (англ.: Tinian) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 101,01 км². Насельніцтва (2010 г.) — 3 136 чал.

Прырода

Востраў Тыніян знаходзіцца ў 8 км на паўднёвы захад ад вострава Сайпан, адзелены ад яго Сайпанскім пралівам. Мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Большая частка паверхні складзена вапнякамі з вялікай колькасцю карставых пустэч. Яны фарміруюць знакамітыя пячоры Тыніяна. Найвышэйшы пункт - гара Ласо (171 м).

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 24 да 31° C на працягу года. Максімум ападкаў прыпадае на верасень (каля 325 мм).

Прырода вострава значна зменена чалавекам. Лясы, якія пакрывалі большую частку сушы, былі знішчаны ў 1920-ыя гг. пры стварэнні плантацый цукровага трыснёгу. Прырода таксама пацярпела ад ваенных дзеянняў перыяду II Сусветнай вайны. Былі створаныя пусткі, якія ў пасляваенны час засадзілі пустазельнымі раслінамі накшталт Leucaena Glauca. У нашы дні зараснікі гэтых раслін займаюць значныя тэрыторыі. На ўзбярэжжы вырошчваюць какосавыя пальмы. Фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, пацукамі, крабамі.

Гісторыя

Тага

Першымі насельнікамі Тыніяна былі чамора, якіх у XVIII ст. іспанскія каланізатары перасялілі на Гуам. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся мегалітычны помнік Тага. У 1815 г. з Каралінскіх астравоў на Тыніян перасяліліся рэфалуваш.

У 1899 г. востраў перайшоў пад кантроль Германіі, а ў 1914 г. - Японіі. Японцы стварылі плантацыі цукровага трыснёга. Адбываўся працэс перасялення японскіх рабочых і спецыялістаў, а таксама ваенных.

У 1944 г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і ЗША. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у 1945 г. узляталі самалёты для таго, каб скінуць атамныя бомбы на японскія гарады.

У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з 1978 г. - у склад Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў.

Спасылкі