Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46: Радок 46:


== Забойства ==
== Забойства ==
У нядзелю ўвечары [[20 верасня]] [[1993]] быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў [[Гродна|Гродна]]. Пахаваны на [[Гарадскія могілкі па праспекце Касманаўтаў, Гродна|Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў]]. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.
У нядзелю ўвечары [[20 верасня]] [[1993]] быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў [[Гродна|Гродна]] па [[вуліца Астроўскага, Гродна|вуліцы Астроўскага]]. Пахаваны на [[Гарадскія могілкі па праспекце Касманаўтаў, Гродна|Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў]]. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.


== Узнагароды ==
== Узнагароды ==

Версія ад 22:15, 11 снежня 2012

Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя
Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
1983/1991 — 1993
Папярэднік Сяргей Кабяк /
першы ў РБ
Пераемнік Сямён Домаш

Нараджэнне 28 верасня 1932(1932-09-28)
в. Стайкі, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Смерць 20 верасня 1993(1993-09-20) (60 гадоў)
Гродна, Беларусь
Месца пахавання
Дзеці сын Сяргей, інш.
Нацыянальнасць беларус
Партыя КПБ(б)-КПСС
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя (28 верасня 1932, в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) — 20 верасня 1993, Гродна) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) у сялянскай сям'і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-механічны завод. У 1953 скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старэйшым раённым меліяратарам.

Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкама камсамола. У 1960 накіраваны ў Мінскую партыйную школу (скончыў у 1964). У 1964 пераехаў у Свіслач. Старшыня Свіслацкага райвыканкама. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкама партыі. У ліпені 1977 пераведзены ў Гродна на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. З кастрычніка 1983 (пасля ад'езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў пасяджэнні па-беларуску.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Разглядаўся партыйнай наменклатурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.

Ініцыятар стварэння еўрарэгіёна «Нёман».

Забойства

У нядзелю ўвечары 20 верасня 1993 быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Гродна па вуліцы Астроўскага. Пахаваны на Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Памяць

На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёна імем Арцымені названа вуліца.

Спасылкі

Шаблон:Стаб