Дом-музей І з’езда РСДРП: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Музей |назва = Дом-музей І з'езда РСДРП |sort = І з'езда РСДРП |арыгінал = |вы...'
 
Радок 66: Радок 66:


[[Катэгорыя:Музеі Мінска]]
[[Катэгорыя:Музеі Мінска]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1990 годзе]]
[[Катэгорыя:Праспект Незалежнасці, Мінск]]
[[Катэгорыя:Праспект Незалежнасці, Мінск]]

Версія ад 23:20, 11 снежня 2012

Дом-музей І з'езда РСДРП
Профіль гістарычны манаграфічны
Заснаваны 1923
Падпарадкаванасць Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі
Месцазнаходжанне Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а, 220005
Агульная плошча 316
Выставачная плошча 101,2
Дырэктар Бяспанскі Сяргей Іванавіч
Адкрыты 10.00 – 18.00, акрамя серады
history.museum.by/be/tax…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом-музей І з'езда РСДРП — музей у Мінску, філіял Нацыянальнага музея гісторыі і культуры. Экспазіцыя размяшчаецца ў доме, дзе ў 1898 г. праходзіў Першы з'езд РСДРП.

Гісторыя

Дом-музей І з'езда РСДРП адкрыты ў 14 сакавіка 1923 г. ў дзень 25-годдзя з'езда. Музей зрабіўся важкім элементам прапаганды камуністычных ідэй марксізму-ленінізму ў СССР. Уся экспазіцыя займала ўсяго адзін пакой - той, у якім і праходзіла паседжанне. Складалася яна з мемарыяльнай часткі і дапаўнялася тэмамі, прысвечанымі барацьбе У. Леніна па стварэнню бальшавіцкай партыі новага тыпу, успамінам удзельнікаў з'езда. Астатняя частка дома заставалася жылой аж да 1941 г[1].

У часы вайны 24 чэрвеня 1941 г. будынак музея разам з экспанатамі згарэў падчас нямецкіх авіяналётаў на Мінск быў разбураны. У 1948 г. па захаваных дакументах дом поўнасцю адноўлены. Знаходзіўся на былой Захар'еўскай вуліцы. У 1953 г. ў сувязі з рэканструкцыяй Ленінскага праспекта і плошчы Перамогі Дом-музей быў перанесены бліжэй да берага р. Свіслач, дзе ён знаходзіцца і цяпер[1].

Музей зрабіўся візітнай карткай БССР, абавязковым аб'ектам для наведвання ўрадавых дэлегацый, турыстычных груп, школьнікаў і студэнтаў. За пасляваены час яго бясплатна наведала каля 8 мільёнаў чалавек. Сярод знакамітых наведвальнікаў былі лідары міжнароднага камуністычнага руху: Фідэль Кастра, Хо Шы Мін, Л. Брэжнеў і іншыя[1].

На 1984 год музей складаўся з 7 пакояў, два з якіх — мемарыяльныя. 5 пакояў былі адведзены пад тэматычную экспазіцыю[1].

Пасля развалу СССР і ліквідацыі КПСС ў 1991 г. музей быў закрыты. 10 лютага 1992 г. будынак перадалі Міністэрству культуры і ён стаў філіялам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. У 1995 г. у ім адкрылася новая экспазіцыя, якая прапагандавала І з'езд РСДРП ужо як з'езд не будучых камуністаў, а сацыял-дэмакратаў заходнееўрапейскай арыентацыі і сацыялістычную ідэю ў цэлым свеце[1].

У 2007 г пасля капитальнга рамонту будынка была зацвержана новая тэматычная структура экспазіцыі з наступных блокаў: "Горад", "Гараджане", "З'езд", "Музей". Савецкі перыяд вырашылі адлюстроўваць праз зменныя выставы ў другой палове музея праз доўгатэрміновы выставачны праект "Сімвалы эпохі"[1].

Зноскі

Літаратура

  • Минск : энцикл. справ. ― Мн.,1983. (БА187420)
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 3. - Мн., 2006.
  • Дом-музей I з'езда РСДРП / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. –Мн., 1996. – Т. 3. – С. 269.
  • Миронова Ж.Н. Дом-музей I съезда РСДРП. – Мн.: Беларусь, 1983. – [47] с.
  • Волчков В. Приходите, смотрите, выводы делайте сами / / Вечерний Минск. – 1998. – 13 марта.
  • Дзяргач I. Абязлюдзела ў доме над Свіслаччу / / Народная газета. – 1992. – 19 лют.
  • Кравченко А. Увидеть прошлое и подумать о будущем / / 7 дней. – 1996. – 13 июля.
  • Кривец О. Мирно тикают часы... / / 7 дней. – 1999. – 22 мая.
  • Музей застаецца дзяржаўным / / Культура. – 1995. – 9–15 жн. (№ 29).
  • Сіманюкоў С. Адкінуўшы ўсё непатрэбнае... / / Культура. – 1998. – 16–22 мая (№ 18).

Спасылкі