Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: lv:Mstislavs Rostropovičs
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат зьмяніў cs:Mstislav Leopoldovič Rostropovič на cs:Mstislav Rostropovič
Радок 35: Радок 35:
[[bg:Мстислав Ростропович]]
[[bg:Мстислав Ростропович]]
[[ca:Mstislav Rostropóvitx]]
[[ca:Mstislav Rostropóvitx]]
[[cs:Mstislav Leopoldovič Rostropovič]]
[[cs:Mstislav Rostropovič]]
[[cy:Mstislav Rostropovich]]
[[cy:Mstislav Rostropovich]]
[[da:Mstislav Rostropovitj]]
[[da:Mstislav Rostropovitj]]

Версія ад 02:56, 12 снежня 2012

Мсціслаў Растраповіч

Мсціслаў Леапольдавіч РАСТРАПОВІЧ (27 сакавіка 1927, Баку — 27 красавіка 2007, Масква) — рускі савецкі віяланчэліст, дырыжор, педагог. Прафесар (1960). Народны артыст СССР (1966). Ганаровы член Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1961), Нацыянальнай акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1971), Французскай акадэміі прасторавых мастацтваў і інш.

З сям'і музыкантаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі ў С. Казалупава, класу кампазіцыі ў В. Шабаліна, класу інструментоўкі ў Дз. Шастаковіча.

У 1970-я трапіў у палітычную апалу. Быў вымушаны пакінуць СССР разам з жонкай, опернай спявачкай Галінай Вішнеўскай, і дзвюма дочкамі. Пазней сужэнцы былі пазбаўлены савецкага грамадзянства «за сістэматычныя ўчынкі, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы» (1978). Рэабілітаваны ўказам Міхаіла Гарбачова (1990).

У 1989 г. выконваў творы Баха на руінах раскіданай Берлінскай сцяны. У 1991 г. удзельнічаў у масавых выступленнях супраць ГКЧП.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 366—367. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Шаблон:Artist-stub